Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінадукацыі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць адукацыю. Міністр адукацыі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 10 лютага 2022 года пасаду міністра займае Андрэй Іванец.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Выява лагатыпа
Эмблема міністэрства
Агульная інфармацыя
Краіна
ЮрысдыкцыяБеларусь
Папярэдняе ведамстваМіністэрства народнай адукацыі БССР
Штаб-кватэра220010, Мінск, вул. Савецкая, д. 9
53°53′42″ пн. ш. 27°32′36″ у. д.HGЯO
МіністрАндрэй Іванец
Сайтedu.gov.by

Структура

правіць

Задачы

правіць
  • распрацоўка і забеспячэнне парадкавання адукацыі і апёкі над няпоўнагадовымі асобамі;
  • ажыццяўленне ўрадавага ўплыву на моладзь;
  • парадкаванне псіхалагічнай дапамогі ў вучэльнях;
  • забеспячэнне дзейнасці ўрадавых вучэльняў;
  • узгадненне дзейнасці ведамстваў, упраўленняў адукацыі абласцей і Мінска ў ажыццяўленні адукацыі, уплыве на моладзь, абароне правоў і апецы над няпоўнагадовымі асобамі;
  • нагляд за дзейнасцю ўстаноў адукацыі;
  • агляд парадкавання аховы дзяцей;
  • папярэджанне безнагляднасці і правапарушэнняў няпоўнагадовых асоб;
  • міжнароднае адукацыйнае супрацоўніцтва.

Паўнамоцтвы

правіць
  • запыт звестак ва ўстановах;
  • стварэнне і кіраванне сродкамі мэтавых фондаў;
  • стварэнне радаў спецыялістаў у справах адукацыі;
  • правядзенне нарадаў, з’ездаў і выставак аб адукацыі;
  • правядзенне гульнявых спаборніцтваў навучэнцаў;
  • удзел у працы міжнародных адукацыйных арганізацый;
  • узнагароджванне выкладчыкаў і навучэнцаў[3].

Гісторыя

правіць

Міністры

правіць
#ФотаПрозвішчаПачатак паўнамоцтваўКанец паўнамоцтваўКіраўнік дзяржавы
1 Віктар Анатольевіч Гайсёнак16 студзеня 19921994Станіслаў Шушкевіч
Мечыслаў Грыб
2 Васіль Іванавіч Стражаў26 жніўня 19942001Аляксандр Лукашэнка
3 Пётр Іванавіч Брыгадзін20012003
4 Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў6 жніўня 200329 снежня 2010
5 Сяргей Аляксандравіч Маскевіч29 снежня 201027 снежня 2014
6 Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў27 снежня 201415 снежня 2016
7 Ігар Васільевіч Карпенка15 снежня 201613 снежня 2021
8 Андрэй Іванавіч Іванец10 лютага 2022

Зноскі

  1. Структура апарату. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (7 красавіка 2011).(недаступная спасылка)
  2. Пастановление Министерства образования Республики Беларусь от 31 июля 2006 года № 976 «Вопросы Министерства образования Республики Беларусь» (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (12 красавіка 2022).
  3. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (7 красавіка 2011).(недаступная спасылка)

Спасылкі

правіць
🔥 Top keywords: