Міжнародная федэрацыя транспартных рабочых

Міжнародная федэрацыя транспартных рабочых (англ.: International Transport Workers' Federation, ITF) — міжнародная прафсаюзная арганізацыя, якая аб’ядноўвае шэраг прафсаюзаў рабочых транспарту.

Міжнародная федэрацыя транспартных рабочых
МФТР
Адміністрацыйны цэнтрВялікабрытанія Лондан, Вялікабрытанія
Тып арганізацыіміжнародная прафсаюзная арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання1896
Галінаtransportation industry[d]
itfglobal.org

Арганізацыя была заснавана ў 1896 годзе як Міжнародная федэрацыя карабельнай, докерскай і рачной галін. Сваю сучасную назву федэрацыя атрымала ў 1898.

У склад Міжнароднай федэрацыі транспартных рабочых уваходзяць два беларускія прафсаюзы — Беларускі незалежны прафсаюз з Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (дзейнасць абедзвюх арганізацый прыпынена Вярхоўным Судом Беларусі[1]) і Беларускі прафсаюз работнікаў транспарту і камунікацый з Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[2].

Зноскі

  1. По искам Генерального прокурора прекращена деятельность так называемых независимых профсоюзов (руск.). Официальный telegram-канал Генеральной прокуратуры Беларуси (19 ліпеня 2022). Праверана 20 ліпеня 2022.
  2. ITF Affiliates — Belarus