Мелатанін

Мелатанін — гармон эпіфіза.

Мелатанін
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Сістэматычнае найменнеN-[2-(5-methoxy-1H-indol-3-yl)ethyl]
ethanamide
Хім. формулаC₁₃H₁₆N₂O₂
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса232,278 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS73-31-4
PubChem896
Рэг. нумар EINECS200-797-7
SMILES
ChemSpider872

Фізіялагічная роля правіць

Асноўны фізіялагічны эфект мелатаніну заключаецца ў тармажэнні сакрэцыі ганадатрапінаў. Акрамя таго, зніжаецца, але ў меншай ступені, сакрэцыя іншых тропных гармонаў пярэдняй долі гіпофізукартыкатрапіну, тыратрапіну, самататрапіну.

Сакрэцыя мелатаніну падпарадкаваная цыркаднаму рытму, вызначальнаму, у сваю чаргу, рытмічнасць ганадатропных эфектаў і палавой функцыі. Сінтэз і сакрэцыя мелатаніну залежаць ад асветленасці — лішак святла тармозіць яго выраб, а паніжэнне асветленасці падвышае сінтэз і сакрэцыю гармону. У чалавека на начныя гадзіны прыходзіцца 70 % сутачнай прадукцыі мелатаніну.

Даныя эксперыментаў сведчаць аб тым, што пад уплывам мелатаніну падвышаецца колькасць гама-аксімаслянай кіслаты (ГАМК) і зніжаецца колькасць сератаніну ў сярэднім мозгу і гіпаталамусе. Вядома, што ГАМК ёсць тармазным медыятарам у ЦНС, а паніжэнне актыўнасці сератанінергічных механізмаў можа мець значэнне ў патагенезе дэпрэсіўных станаў.

Гл. таксама правіць