Марсела Марцінс Марэна

балівійскі і бразільскі футбаліст

Марсела Марцінс Марэна (ісп.: Marcelo Martins Moreno; нар. 18 чэрвеня 1987, Санта-Крус-дэ-ла-Сьера, Балівія) — балівійскі футбаліст, нападнік парагвайскага клуба «Сера Партэнья» і нацыянальнай зборнай Балівіі.

Футбол
Марсела Марэна
Агульная інфармацыя
Поўнае імяМарсела Марэна Марцінс
Нарадзіўся18 чэрвеня 1987(1987-06-18)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства Балівія
 Бразілія
Рост187 см
Вага89 кг
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
КлубПарагвай Сера Партэнья
Нумар9
Маладзёжныя клубы
2003—2004Балівія Арыентэ Петралера
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007Бразілія Віторыя (Салвадор)36 (24)
2007—2008Бразілія Крузейру32 (25)
2008—2011Украіна Шахцёр (Данецк)46 (11)
2009  Германія Вердэр5 (0)
2010  Англія Уіган Атлетык12 (0)
2012—2015Бразілія Грэміу28 (10)
2013  Бразілія Фламенгу16 (2)
2014  Бразілія Крузейру32 (15)
2015—2016Кітай Чанчунь Ятай53 (22)
2017—2018Кітай Ухань Чжаэр34 (25)
2019Кітай Шыцзячжуан Эвер Брайт12 (7)
2020—2021Бразілія Крузейру43 (8)
2022—Парагвай Сера Партэнья
Нацыянальная зборная[* 2]
2005Бразілія Бразілія (да 18)8 (6)
2006Бразілія Бразілія (да 20)7 (5)
2007—Балівія Балівія95 (30)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 лютага 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 лютага 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

Футболам займаўся ў Бразіліі, прафесійную кар’еру распачаў у клубе «Віторыя» ў адной з ніжэйшых бразільскіх ліг. У сярэдзіне 2007 года перайшоў у «Крузейру», а ў наступным годзе стаў асноўным іграком каманды і найлепшым бамбардзірам Кубка Лібертадорэс разам з парагвайскім футбалістам Сальвадорам Кабаньясам.

27 мая 2008 года падпісаў кантракт з данецкім «Шахцёрам», які выклаў за іграка 9 млн еўра[3]. Пасля некаторы час правёў у арэндах, дзе выступаў няўдала. У 2012 годзе вярнуўся ў Бразілію, дзе выступаў за шэраг клубаў, у тым ліку за сваю былую каманду «Крузейру». У лютым 2015 года перайшоў у склад кітайскага клуба «Чанчунь Ятай»[4].

У пачатку 2017 года перабраўся ў іншы кітайскі клуб, «Ухань Чжаэр». У сезоне 2017 з 23 галамі стаў найлепшым бамбардзірам другога кітайскага дывізіёна, а з лета 2018 года страціў месца ў аснове і стаў гуляць за рэзервовую каманду. У студзені 2019 года перайшоў у «Шыцзячжуан Эвер Брайт».

У лютым 2020 года зноў стаў іграком «Крузейру», дзе гуляў на працягу двух сезонаў. У лютым 2022 года далучыўся да парагвайскага клуба «Сера Партэнья».

У складзе нацыянальнай зборнай Балівіі дэбютаваў 12 верасня 2007 года ў матчы супраць зборнай Перу.

Дасягненні

правіць

«Віторыя»:

«Крузейру»:

«Шахцёр»:

«Фламенгу»:

«Ухань Чжаэр»:

  • Пераможца Першай лігі Кітая: 2018

Зноскі

  1. Marcelo Moreno // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Marcelo Martins Moreno // FBref.com
  3. Shakhtar swoop for Bolivian starlet. UEFA.com
  4. 亚泰投2.5亿争前八 弃前中超金靴签巴甲银靴. Sina Sports

Спасылкі

правіць