Ласла Пап

Ласла Пап (венг.: Papp László; 25 сакавіка 1926, Будапешт, Венгрыя — 16 кастрычніка 2003, там жа) — выбітны венгерскі баксёр, першы ў гісторыі бокса трохразовы алімпійскі чэмпіён.

  • Адзін з трох трохразовых алімпійскіх чэмпіёнаў па боксе (акрамя Папа — кубінцы Тэафіла Стывенсан і Фелікс Савон).
  • 6 з 13 сваіх алімпійскіх баёў завяршыў накаўтам.
  • Двухразовы чэмпіён Еўропы па боксе (1949 і 1951).
  • Стаў прафесіяналам ў 1957 годзе, не прайграў ніводнага бою на прафесійным рынгу, атрымаўшы 27 перамог (15 накаўтам) пры 2 нічыіх.
  • Скончыў кар'еру ў 1964 годзе ў сувязі з тым, што ўлады Венгрыі адмовілі яму ў выездзе з краіны.
  • Трэнер нацыянальнай зборнай Венгрыі па боксе ў 1971—1992 гадах.
  • У 2001 годзе быў абраны ў Міжнародную залу славы бокса.
Алімпійскія ўзнагароды
Ласла Пап (справа) у 1955 годзе
Ласла Пап (справа) у 1955 годзе
Бокс
ЗолатаЛондан 1948Да 74 кг
ЗолатаХельсінкі 1952Да 71 кг
ЗолатаМельбурн 1956Да 71 кг
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты Еўропы па боксе
ЗолатаОсла 1949да 74 кг
ЗолатаМілан 1951да 71 кг

Зноскі

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.12, Мн.,2001, С.60

Спасылкі правіць