Ламаная рыфма
Лама́ная ры́фма — канцавая рыфма, што звязвае не цэлыя словы, а толькі часткі словаў, раздзеленых, «разламаных» міжрадковымі паўзамі. Такую рыфму ўжыў, у прыватнасці, У. Дубоўка ў паэме 20-х гадоў ХХ ст. «Там, дзе вазёры»:
- Яны вучылі ненавідзець пана,
- яшчэ — кахаць хаўрус сям'і працоў-
- ных і працы. І ў абшарпана-
- га пастушка будзілі кроў.
Тут у другім і трэцім радках міжрадковыя паўзы дзеляць словы на дзве часткі. Гэты падзел, зразумела, штучны, досыць фармальны, не абумоўлены патрэбамі зместу.
Літаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesКарлес ПучдэмонКупаллеВасіль БыкаўДональд СазерлендВікіпедыяДругая сусветная вайнаБеларусьУННВВікіпедыя:Адмова ад адказнасціSpecial:SearchВікіпедыя:ФорумВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяВольга Славаміраўна БондараваГістарычная палітыка БеларусіВіталія Анатольеўна БандарэнкаВікіпедыя:Да выдаленняRaivenСпіс беларускіх імёнБеларуская моваЯўгенія ЯнішчыцАнглійскі алфавітУладзімір КараткевічТрэмаЯнка КупалаМінскAP$ENTРыгор БарадулінВайна за Агадэн (1977—1978)Вікіпедыя:Супольнасць21 чэрвеняПошукавая аптымізацыяВікіпедыя:ДаведкаЧэмпіянат Еўропы па футболе 2024КвэньяМікалай Уладзіміравіч СацураДзень бацькі