Лагуна
Лагу́на (італ.: laguna, ад лац.: lacus — возера) — дробны вадаём, аддзелены ад мора вузкай паласой намытага пяску (перасыпам), бар’ернымі астравамі або каралавымі рыфамі. Калі ў лагуну ўпадае буйная рака, то вада ў лагуне можа быць амаль прэснай, а яе ўзровень можа перавышаць узровень мора. Такія, напрыклад, Куршскі і Калінінградскі залівы.
Тыповы прыклад лагуннага горада — Венецыя.
Дзякуючы сваёй абароненасці лагуны часта з’яўляюцца ўнікальнымі прыроднымі біятопамі. Яны служаць прытулкам для водных птушак, рыб і звяроў. Экалагічна важныя лагуны знаходзяцца пад абаронай міжнародных ведамстваў.
На Чорным і Азоўскім марах лагуны завуцца ліманамі.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchМарат Сяргеевіч МаркаўАдмысловае:RecentChangesКарлес ПучдэмонДарога (фільм, 1954)N Вікіпедыя:ФорумЛьвівSpecial:SearchВасіль БыкаўНапісанае застаеццаВікіпедыя:ДаведкаДругая сусветная вайнаУННВБеларусьВікіпедыя:СупольнасцьВалерый Станіслававіч МянжынскіKufar.byЧэмпіянат Еўропы па футболе 2024Парламенцкія выбары ў Ізраілі (2022)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасціЯўгенія ЯнішчыцРэферэндумы на акупаваных тэрыторыях Украіны (2022)Цэнтральны атэль (Гданьск)Вікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяЯкуб КоласКупаллеУладзімір КараткевічВікіпедыяСпіс беларускіх імёнПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўПаляўнічыя за прывідамі (фільм, 1984)Рак (знак задыяка)Беларуская моваФранцыск СкарынаМадонна (спявачка)Зорная брама (фільм)Дарога (значэнні)