Крупаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Кру́паўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Крупава.

Крупаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уЛідскі раён
Уключае24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтрКрупава
Дата ўтварэння16 ліпеня 1954
Дата скасавання21 лютага 2023
Насельніцтва (2009)2 977
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў4

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Аполінскага і Запольскага сельсаветаў[1]. 30 жніўня 1957 года ў склад Гервянікаўскага сельсавета перададзена вёска Белевічы[2]. 3 красавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гервянікаўскага сельсавета. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мыцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Банцавічы, Дайнава II, Заполле, Засценак Бельскія, Кульбакі і Рапэйкі)[3]. 27 сакавіка 1978 года ў склад сельсавета з Дубровенскага сельсавета перададзены вёскі Колышкі, Малейкаўшчына, Споркаўшчына, Стругі, Чахаўцы[4]. 24 красавіка 1978 года з часткі сельсавета ўтвораны Дзітвянскі сельсавет, у яго склад перададзены 16 населеных пунктаў: Банцавічы, Бельскія, Дайнава 1, Дайнава 2, Дамейкі, Дзітва, Заполле, Засценак Бельскія, Кульбакі, Мальгі, Рапэйкі, Рылаўцы, Хрулі, Хутар Янцавічы, Янцавічы, Яўсеевічы[5]. 21 лютага 2023 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дварышчанскага (8 населеных пунктаў: аграгарадок Гуды, вёскі Аўсядава, Верх-Ліда, Вялікае Сяло, Колышкі, Малэйкаўшчына, Споркаўшчына і Чахаўцы) і Дзітвянскага (16 населеных пунктаў: аграгарадок Крупава, вёскі Абрубы, Белевічы, Бенкевічы, Бярнуці, Верх-Крупава, Ворнішкі, Вялікія Рэксці, Жырмуны, Кербядзі, Козічы, Навіцкія 3, Наркуны, Пурсці, Чэрнікі і Шаўдзюкі) сельсаветаў[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 2977 чалавек[7], з іх 67,1 % — палякі, 26,0 % — беларусы, 4,6 % — рускія[8].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  5. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  6. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.