Зборная Танзаніі па футболе

Зборная Танзаніі па футболе прадстаўляе Танзанію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруючая арганізацыя — Федэрацыя футбола Танзаніі. З’яўляецца членам ФІФА і КАФ з 1964 года. Занзібар, які з’яўляецца часткай Танзаніі, хоць і з’яўляецца асацыяваным членам КАФ, не мае права ўдзелу ў чэмпіянаце свету і Кубку Афрыкі, аднак, у астатніх турнірах на ўзроўні зборных і клубаў выступае адасоблена.

 Танзанія
МянушкіЗоркі Нацыі
КанфедэрацыяКАФ (Афрыка)
ФедэрацыяФедэрацыя футбола Танзаніі
Галоўны трэнер
КапітанМбвана Самата
Найбольшая колькасць гульняўЭраста Ньяні (103)
Найлепшы бамбардзірМрышо Нгаса (25)
Хатні стадыёнНацыянальны стадыён, Дар-эс-Салам
Код ФІФАTAN
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы142 6 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы65 (люты 1995)
Найніжэйшы175 (кастрычнік—лістапад 2005)
Першая гульня
Уганда Уганда 5:0 Танганьіка 
(Уганда; 1945)
Самая буйная перамога
Танзанія Танзанія 7:0 Самалі Самалі
(Джынджа, Уганда; 1 снежня 1995)
Самае буйное паражэнне
 Танганьіка 0:9 Кенія 
(Танганьіка; 1956)
Кубак афрыканскіх нацый
Колькасць удзелаў2 (Упершыню 1980)
Найлепшы вынікгрупавы этап (1980, 2019)

Гісторыя правіць

Зборная Танзаніі з’яўляецца сярэдняй па сілах камандай, якая ні разу не адбіралася на чэмпіянат свету і ўсяго толькі два разы брала ўдзел у фінальнай частцы Кубка Афрыкі (у 1980 годзе ў Нігерыі і ў 2019 годзе ў Егіпце). У 1980 годзе «Зоркі Нацыі» прайгралі будучым чэмпіёнам нігерыйцам 1:3, егіпцянам 1:2 і звялі да нічыёй паядынак са зборнай Кот-д’Івуара — 1:1. Як вынік — апошняе месца ў групе. У 2019 годзе Танзанія тройчы прайграла і таксама заняла апошняе месца ў групе. Тройчы Танзанія станавілася пераможцам Кубка Усходняй і Цэнтральнай Афрыкі.

Чэмпіянат свету правіць

  • 1930—1970 — не ўдзельнічала
  • 1974 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1978 — знялася са спаборніцтваў
  • 1982—1986 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1990 — не ўдзельнічала
  • 1994 — знялася са спаборніцтваў
  • 1998—2022 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак афрыканскіх нацый правіць

  • 1957—1965 — не ўдзельнічала
  • 1968 — знялася са спаборніцтваў
  • 1970—1978 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — групавы этап
  • 1982 — знялася са спаборніцтваў
  • 1984 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1986 — знялася са спаборніцтваў
  • 1988—1992 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1994 — знялася са спаборніцтваў
  • 1996—2002 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2004 — знялася са спаборніцтваў
  • 2006—2017 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2019 — групавы этап
  • 2021 — не прайшла кваліфікацыю

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.