Езекііль (іўр.: יְחֶזְקֵאל‎, Yehezkel; МФА: [jəx.ezˈqel]) — трэці вялікі старазапаветны прарок, належаў да святарскага роду.

Езекііль
Род дзейнасціпрапаведнік, цудатворац, аўтар
Дата нараджэння622 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці571 да н.э.[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнаннеіўдаізм[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Прарок Езекііль». Мікеланджэла Буанароці, роспіс скляпення Сіксцінскай капэлы

Нарадзіўся ў часы валадарства Іасіі, цара іўдзейскага. Юнацкія гады правёў у Іўдзеі. У 25-гадовым узросце вывезены як палонны ў Вавілонію. Там на пятым годзе свайго палону, як падаецца ў Бібліі, быў закліканы богам на прароцкую службу, якой аддаў больш чым 22 гады свайго жыцця. Cучаснік прарока Ераміі і цяжкіх выпрабаванняў ізраільскага народа, ён пільна сачыў за жыццём палоненых суайчыннікаў у Месапатаміі. Сваімі прароцтвамі Езекііль імкнуўся аблегчыць іх лёс, засцерагаючы ад бяды палоннага жыцця і канчатковай гібелі сярод паганцаў. Ён суцяшаў суайчыннікаў надзеяй на вызваленне з палону, умацоўваў іх волю і веру ў надыход лепшых часоў. Біблейскае паданне сцвярджае, што ён быў выдадзены на смерць адным з іўдзейскіх палонных князёў, якога ён выкрываў за ідаласлужэнне і амаральнае жыццё[3].

Зноскі

  1. а б http://timeline.biblehistory.com/period/the-exile
  2. https://www.britannica.com/biography/Ezekiel-Hebrew-prophet
  3. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 153. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

🔥 Top keywords: Павел Мікалаевіч МуравейкаГалоўная старонкаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Адмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонЛюдзі на балоце (раман)Яўгенія ЯнішчыцКатэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісуНюшаУладзімір КараткевічВікіпедыя:ФорумВячка (князь кукенойскі)Янка КупалаПаўлінкаУННВВасіль БыкаўДзеяслоўРыгор БарадулінОрдэн «За службу Радзіме»Іван МележРаіса Андрэеўна БаравіковаКонкурс песні Еўрабачанне 2024Алесь РазанаўДругая сусветная вайнаБеларусьІван НавуменкаПомнік Якубу Коласу (Мінск)ГальштучнікЯкуб КоласВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Янку Купалу (Ляўкі)Дзікае паляванне караля СтахаДзеепрыслоўеЧасціны мовыПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Францыск СкарынаРэжым ЛукашэнкіAP$ENT