Дэматычнае пісьмо

Дэматы́чнае пісьмо́ — позні від егіпецкага пісьма для хуткага запісу на папірусе вялікіх тэкстаў.

Дэматычнае пісьмо
Тып пісьмалога-кансанантнае (фонаідэаграфічнае)
Мовыегіпецкая дэматычная
Гісторыя
Месца ўзнікненняДынастычны Егіпет
Дата стварэннякаля 650 да н.э.
Перыядкаля VII ст. да н.э.V ст. н.э.
Паходжаннеегіпецкая іерагліфіка
   іератычнае пісьмо
Развілася ўмераіцкае пісьмо (курс.)
Уласцівасці
Напрамак пісьмаbi-directional text[d]
ISO 15924Egyd
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэматычнае пісьмо прыйшло на змену іератычнаму пісьму каля 6—7 ст. да н.э. і заставалася пісьмом егіпцян да З ст. н.э., калі змянілася копцкім пісьмом і значэнне іерогліфаў было забыта.

Узор дэматычнага пісьма на Разецкім камні.

У 1799 г. каля горада Разета (дэльта Ніла) знойдзены т.зв. Разецкі камень, на якім былі высечаны два іерагліфічныя надпісы і адзін на старажытнагрэчаскай мове; адзін з іерагліфічных надпісаў выкананы манументальнымі іерогліфамі, другі — дэматычным пісьмом. У 1822 г. французскі вучоны Ж. Ф. Шампальён расшыфраваў іх і прыйшоў да высновы, што дэматычнае пісьмо максімальна набліжана да фанетычнага пісьма і складаецца з 3 відаў знакаў: ідэаграфічных, фанетычных і дэтэрмінатываў.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць