Дума (эпас)
літаратурны жанр
Ду́ма — украінская народная эпічная песня гістарычнага або сацыяльна-бытавога характару, што выконвалася рэчытатывам пад акампанемент кобзы, бандуры ці ліры. Дума па сваім змесцеі асноўных мастацкіх асаблівасцях (кампазіцыйных, сінтаксічных, слоўна-вобразных) блізкая да быліны. У пісьмовай літаратуры думай часам называюць верш-медытацыю, у якім паэт разважае над нейкай сацыяльна-філасофскай праблемай («Думы» К. Рылеева, «Дума» М. Лермантава) або апявае гераічны ўчынак асобнага чалавека («Дума про Опанаса» Э. Багрыцкага, «Дума пра Веру Харужую» М. Танка, «Дума пра бессмяротнасць» П. Броўкі).
Літаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesКарлес ПучдэмонКупаллеВасіль БыкаўДональд СазерлендВікіпедыяДругая сусветная вайнаБеларусьУННВВікіпедыя:Адмова ад адказнасціSpecial:SearchВікіпедыя:ФорумВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяВольга Славаміраўна БондараваГістарычная палітыка БеларусіВіталія Анатольеўна БандарэнкаВікіпедыя:Да выдаленняRaivenСпіс беларускіх імёнБеларуская моваЯўгенія ЯнішчыцАнглійскі алфавітУладзімір КараткевічТрэмаЯнка КупалаМінскAP$ENTРыгор БарадулінВайна за Агадэн (1977—1978)Вікіпедыя:Супольнасць21 чэрвеняПошукавая аптымізацыяВікіпедыя:ДаведкаЧэмпіянат Еўропы па футболе 2024КвэньяМікалай Уладзіміравіч СацураДзень бацькі