Драўляныя цэрквы Марамурэша

Драўляныя цэрквы гістарычнай вобласці Марамурэш — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, які аб'ядноўвае восем драўляных цэркваў, размешчаных у гістарычнай вобласці Марамурэш у Карпатах у Румыніі. Усе гэтыя цэрквы праваслаўныя, і ўсе былі пабудаваны ў XVII і XVIII стагоддзях, але яны некалькі адрозніваюцца архітэктурным стылем і даюць уяўленне аб традыцыях драўлянага дойлідства ў Паўднёвых Карпатах. Для ўсіх цэркваў характэрны высокія званіцы з заходняга боку.

Драўляныя цэрквы Марамурэша*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Румынія
ТыпКультурны
Крытэрыіiv
Спасылка904
Рэгіён***Еўропа
Гісторыя ўключэння
Уключэнне1999  (23 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА
Размяшчэнне цэркваў, уключаных у спіс Сусветнай спадчыны

У Марамурэшы існавала і існуе бесперапынная традыцыя драўлянай архітэктуры прынамсі з XVIII стагоддзя. Будаўніцтва вялося з бярвення. У наш час у румынскай частцы Марамурэша захаваліся 42 драўляныя цэрквы, каля траціны з ліку пабудаваных у XVII—XVIII стагоддзях.

У аб'ект уключаны:

[1]ВыяваНазваМесцаЧас
904-001Увядзенская царква[ro]Бырсана[uk]1711
904-002Царква Святога Мікалая[en]Будэшці[uk]1643
904-003Царква Святой Параскевы[ro]Дэсешці[uk]1770
904-004Раства-Багародзіцкая царква на пагоркуЕуд[uk]XVIII ст.
904-005Царква Архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла[ro]Плопіш[uk]1796/1798
904-006Царква Святой Параскевы[ro]Паеніле Ізей[uk]1604
904-007Царква Архангелаў Міхаіла і ГаўрыілаРогаз[uk]1663
904-008Царква Святых Архангелаў[ro]Шурдэшці[uk]1766

Зноскі правіць

  1. Wooden Churches of Maramureş - Locations (англ.). World Heritage. Праверана 2008-8-30.

Спасылкі правіць