Дніпроўскі метрапалітэн

Дніпроўскі мэтрапалітэн (укр.: Дніпровський метрополіте́н, да 17 сакавіка 2017 — Днепрапятроўскі) — адзін з відаў грамадскага транспарту ў Дніпры. Адкрыты 29 снежня 1995 года.

Дніпроўскі метрапалітэн
Эмблема Дніпроўскага метрапалітэна
Інфармацыя
КраінаСцяг Украіны Украіна
Горад Дніпро
Дата адкрыцця29 снежня 1995
Даўжыня ліній7,1 км
Колькасць станцый6
Колькасць ліній1
Пасажырапаток за дзень15,0 тыс (2014)
Пасажырапаток за год7,51 млн (2014) [1]
Схема ліній
mini

Налічвае 6 станцый, размешчаных на адной лініі. Даўжыня яе складае 7,1 км, час паездкі з аднаго боку ў другі — 12 хвілін. Інтэрвал руху: 7—20 хвілін. Метрапалітэн працуе з 05:35 да 23:00. Кошт жэтона складае 2 грыўны.

Гісторыя правіць

Урачыстая закладка метрапалітэна адбылася 20 лютага 1981 года пасля правядзення пошукавых і праектных прац, што адбываліся з 1979 года. У 1990 годзе былі закуплены ўсе эскалатары, так як будаўніцтва знаходзілася ў завяршальнай стадыі (90% гатоўнасці) і адкрыццё было намечана на 1991 год. Адкрыццё метрапалітэна адбылося толькі 29 снежня 1995 года (першы метрапалітэн на тэрыторыі былога СССР, адкрыты пасля яго распаду), і з гэтага моманту колькасць станцый не змянялася.

Лініі правіць

Метро складаецца з часткі адной лініі, якая злучае заходнія жылыя масівы горада (а таксама яго заходнюю прамзону) з Вакзальнай плошчай і выхадам да вакзала.

Жэтон для праезду

Станцыі правіць

  • «Вакзальная»
  • «Метробудаўнікоў»
  • «Металургаў»
  • «Завадская»
  • «Праспект Свабоды»
  • «Пакроўская»

Зноскі правіць

  1. http://asmetro.ru/upload/docs/2014.pdf

Спасылкі правіць