Дзяржава маратхаў

Маратха, альбо Маратхская імперыя ці Маратхская канфедэрацыя (मराठा साम्राज्य) — буйная індуістская дзяржава, створаная ў 1674 годзе маратхамі на чале з Шываджы на тэрыторыі сучаснага штата Махараштра і прылеглых да яго землях. Сталіца — Райгад.

Гістарычная дзяржава
Дзяржава маратхаў
маратхі: मराठा साम्राज्य
Сцяг
Сцяг
Дзяржава маратхаў у перыяд росквіту.
Дзяржава маратхаў у перыяд росквіту.
< 
 >
1674 — 1820

СталіцаРайгад, Пуна
Мова(ы)Маратхі
РэлігіяІндуізм
Грашовая адзінкаРупія, Пайса
Плошча2 800 000 км²
Насельніцтва150 000 000 чал. (1700)
Форма кіраванняманархія
Чхатрапаці (імператар)
 • 16741680Шываджы
 • 16801689Самбхаджы
 • 16891700Раджарам I
 • 17001707Тарабай
 • 17071749Шахуджы I
 • 17491777Раджарам II
 • 17771808Шахуджы II
 • 18081819Пратап Сінгх
Гісторыя
 • 21 красавіка 1674стварэнне дзяржавы
 • 21 верасня 1820уваходжанне ў склад Брытанскай Індыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачынаючы з кіравання ўнукаў Шываджы ў маратхскай дзяржаве нарастаюць цэнтрабежныя тэндэнцыі. Пра сваю самастойнасць ад пэшвы (першага міністра) аб’яўляюць намеснікі Берара (з цэнтрам у Нагпуры) і Малвы (з цэнтрам у Індауры). У 1720-я і 1730-я гады маратхскія валадарствы ператвараюцца ў кааліцыю маратхских княстваў, сярод якіх адным з найдужэйшых становіцца Гваліяр.

У 1761 годзе маратхскія ўладары патрывалі знішчальнае паражэнне пад Паніпатам ад афганскіх войскаў Ахмад-Шаха Дурані. У новай палітычнай сітуацыі маратхскія князі прыняліся за перадзел сваіх валадарстваў: гваліярскі раджа заняў Дэлі, а кіраўнік Малвы прысвоіў частку Раджастхана і Пенджаба.

Гэтымі звадамі не прамінула скарыстацца Брытанская Ост-Індская кампанія. У час трох англа-маратхскіх войнаў (1775—1782, 1803—1805, 1817—1818) брытанцы адабралі ў маратхаў Дэлі і некаторыя іншыя тэрыторыі, а самі князі ператварыліся ў васалаў Ост-Індскай кампаніі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць