Дактылічная рыфма
Дактылі́чная ры́фма — від рыфмы, у якой націск падае на трэці ад канца склад сугучных словаў. Яна сустракаецца ў беларускай паэзіі ўсіх часоў, хоць у старажытны перыяд выкарыстоўвалася значна радзей, чым у сучаснай вершатворчасці. Па частаце ўжывання гэтая рыфма знаходзіцца на трэцім месцы — пасля жаночай імужчынскай. Вось прыклады дактылічнай рыфмы:
- Антон мало́дзенькі
- Піў мёд сало́дзенькі.
- Прыкаціўся к бо́чачцы,
- Яшчэ трошкі хо́чацца.
- (Народная песня).
Дактылічная рыфма часцей выкарыстоўваецца не самастойна, а ў спалучэнні з жаночай і мужчынскай, што робіць рытміка-інтанацыйны малюнак вершаванага твора больш разнастайным.
Літаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesКарлес ПучдэмонКупаллеВасіль БыкаўДональд СазерлендВікіпедыяДругая сусветная вайнаБеларусьУННВВікіпедыя:Адмова ад адказнасціSpecial:SearchВікіпедыя:ФорумВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяВольга Славаміраўна БондараваГістарычная палітыка БеларусіВіталія Анатольеўна БандарэнкаВікіпедыя:Да выдаленняRaivenСпіс беларускіх імёнБеларуская моваЯўгенія ЯнішчыцАнглійскі алфавітУладзімір КараткевічТрэмаЯнка КупалаМінскAP$ENTРыгор БарадулінВайна за Агадэн (1977—1978)Вікіпедыя:Супольнасць21 чэрвеняПошукавая аптымізацыяВікіпедыя:ДаведкаЧэмпіянат Еўропы па футболе 2024КвэньяМікалай Уладзіміравіч СацураДзень бацькі