Гіпердактылічная рыфма
Гіпердактылі́чная ры́фма — такі від рыфмы, калі націск у сугучных словах падае далей чым на трэці склад ад канца. У беларускай паэзіі сустракаецца вельмі рэдка і толькі на чацвёртым ад канца складзе. Вось прыклад гіпердактылічнай рыфмы з народнай песні:
- Ты бярозка не цярэ́бленая,
- Твае сучайкі сярэ́браныя,
- Маковачка пазало́чывана,
- Чорным шоўкам перастро́чывана.
У сучаснай паэзіі гіпердактылічная рыфма ўжываецца ў спалучэнні з мужчынскай і жаночай рыфмамі ў вершах розных жанраў. Вялікі мастацкі эфект дасягаецца раптоўным з'яўленнем рэдкай гіпердактылічнай рыфмы на фоне іншых, больш прывычных, рыфмаў.
Літаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesКарлес ПучдэмонКупаллеВасіль БыкаўДональд СазерлендВікіпедыяДругая сусветная вайнаБеларусьУННВВікіпедыя:Адмова ад адказнасціSpecial:SearchВікіпедыя:ФорумВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяВольга Славаміраўна БондараваГістарычная палітыка БеларусіВіталія Анатольеўна БандарэнкаВікіпедыя:Да выдаленняRaivenСпіс беларускіх імёнБеларуская моваЯўгенія ЯнішчыцАнглійскі алфавітУладзімір КараткевічТрэмаЯнка КупалаМінскAP$ENTРыгор БарадулінВайна за Агадэн (1977—1978)Вікіпедыя:Супольнасць21 чэрвеняПошукавая аптымізацыяВікіпедыя:ДаведкаЧэмпіянат Еўропы па футболе 2024КвэньяМікалай Уладзіміравіч СацураДзень бацькі