Гігес (стар.-грэч.: Γύγης, каля 680 г. да н. э.644 г. да н. э.) — валадар Старажытнай Лідыі, заснавальнік дынастыі Мермнадаў.

Гігес
Γύγης
валадар Старажытнай Лідыі
каля 680 г. да н. э. — 644 г. да н. э.
НараджэннеVIII стагоддзе да н.э.
СмерцьVII стагоддзе да н.э.
РодМермнады
БацькаDascylus[d]
ЖонкаNyssia[d]
ДзеціArdys II[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паводле Герадота, Гігес прыйшоў да ўлады ў Сардах, калі выгнаў нашчадкаў Геракла, якія кіравалі Лідыяй 22 пакаленні (каля 505 гадоў). Першаснай задачай Гігеса стала барацьба з кімерыйцамі, што спусташалі захад Малой Азіі. Для гэтага ён заключыў саюз з асірыйскім валадаром Ашурбаніпалам. Гігес таксама імкнуўся распаўсюдзіць сваю ўладу на Іонію. Загінуў падчас чарговага нашэсця кімерыйцаў.

Нашчадкам Гігеса быў вядомы лідыйскі валадар Кроз.

Зноскі

Спасылкі

правіць