Гранадскі ўніверсітэт

Гранадскі ўніверсітэт (ісп.: Universidad de Granada, скар. UGR) — дзяржаўны ўніверсітэт у Гранадзе, Іспанія. Заснаваны згодна з указам папы Клімента VII у 1531 годзе на базе медрэсэ, якое існавала з 1349 года, першапачаткова меў тры факультэты: тэалогіі, мастацтва і царкоўнага права. На дадзены момант налічвае больш за 80 тыс. студэнтаў і 3641 выкладчыкаў. Адзін з самых вялікіх і прэстыжных ВНУ краіны. Навучанне вядзецца на 17 факультэтах. Акрамя Гранады ўніверсітэт мае кампусы ў Сеўце і Мелільі. З 1998 да 2001 года гісторыю славянскіх літаратур выкладаў беларускі літаратуразнавец Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі.

Гранадскі ўніверсітэт
ісп.: Universidad de Granada
Арыгінальная назваісп.: Universidad de Granada
Заснаваны1531
Студэнты88 000
РазмяшчэннеГранада
Сайтugr.es
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы