Гомельскі тралейбус

Гомельскі тралейбус — сістэма тралейбусных ліній у Гомелі. Пачала дзейнічаць 20 мая 1962 года.

Гомельскі тралейбус
Тралейбусная сістэма
Краіна Беларусь
ГорадГомель
Дата адкрыцця20 мая 1962
Дата зачыненняДзеючая
Колькасць маршрутаў31
Даўжыня кантактнай сеткі146,4 км
Колькасць тралейбусных паркаў2
Колькасць тралейбусаўкаля 204
Мадэлі эксплуатаваных тралейбусаўБелкамунмаш 201, Белкамунмаш 213, Белкамунмаш 321, МАЗ-203Т
Кошт праезду80/85 капеек
Кампанія-перавозчыкКУП «Гарэлектратранспарт»
Сайт кампанііhttp://get.gomel.by/category/novosti/

Станам на 2014 год тралейбусны рух ажыццяўляецца камунальным унітарным прадпрыемствам «Гарэлектратранспарт». У склад прадпрыемства ўваходзяць два тралейбусныя дэпо на 225 машына-месцаў, 17 лінейных цягавых падстанцый і 135,5 км кантактнай сеткі. Працягласць сілкавальнай сеткі пастаяннага току — 72,8 км.

На долю электратранспарту ў горадзе прыпадае амаль 60 % аб'ёму гарадскіх перавозак, станам на сярэдзіну 2000-х гадоў штодзённы аб'ём перавозак пасажыраў склаў каля 300 000 чалавек.

Гісторыя

правіць

Тралейбусны рух у Гомелі запушчаны ў 1962 годзе. Першы маршрут «Вакзал — Дэпо № 1» (цяпер — «Вакзал — Гідрапрывад») быў адкрыты 20 мая 1962 года, яго абслугоўвалі 10 тралейбусаў. У 1976 годзе быў адкрыты другі тралейбусны парк. Першымі мадэлямі тралейбусаў, што абслугоўвалі тагачасныя маршруты, былі ЗІУ-5 (адзін з якіх быў захаваны як музейны экспанат). У 1970—1980-я гады пачалося абнаўленне парка рухомага саставу тралейбусамі ЗіУ-9 (ЗіУ-682). У 1990—2000-я гады пачалося чарговае абнаўленне парка рухомага саставу тралейбусамі вытворчасці Мінскага завода «Белкамунмаш», а менавіта АКСМ-201, АКСМ-213 і АКСМ-321.

У 1999 годзе на балансу КУП «Гарэлектратранспарт» налічвалася 213 тралейбусаў (з іх на лініі 155), у 2006 годзе — 235 (на лініі 179), а ў 2017 годзе - 212.

Канфігурацыя сеткі

правіць

Сетка гомельскага тралейбуса — радыяльная. Агульная працягласць кантактнай сеткі складае 135,5 км. Станам на 3 верасня 2022 года колькасць лінейных цягавых падстанцый (ЛЦП) складае 29 — гэта:

  • ЛЦП-1 — вул. Тралейбусная (Тралейбусны парк № 1);
  • ЛЦП-2 — вул. Рагачоўская
  • ЛЦП-3 — ЗВП (за гарадскім выцвярэзнікам);
  • ЛЦП-4 — вул. Яраслаўская;
  • ЛЦП-5 — Праезд Куйбышаўскі;
  • ЛЦП-6 — раён Навабеліца (35-ы мікрараён);
  • ЛЦП-7 — вул. Хваёвая (зав. Касмічны);
  • ЛЦП-8 — раён радыёзавода;
  • ЛЦП-9 — прасп. Перамогі (за крамай «Мазліва» побач з «Пріорбанкам»);
  • ЛЦП-10 — пр-т Кастрычніка (ААТ «Таццяна»);
  • ЛЦП-11 — пр-т Касманаўтаў (раён Сельмаша);
  • ЛЦП-12 — вул. Каменшчыкава (Валатава);
  • ЛЦП-13 — вул. Цімафеінкі (ст. Аэрадром);
  • ЛЦП-14 — Рэчыцкая шаша (12-ы мікрараён);
  • ЛЦП-15 — вул. Магілёўская (за мостам з Сельмаша на ЗЛІН);
  • ЛЦП-16 — ЗЛІН (станам на пачатак 2015 года знаходзіцца ў рэзерве);
  • ЛЦП-17 — вул. Антошкіна
  • ЛЦП № 18-23 станам на пачатак 2015 года не ўведзены ў эксплуатацыю (большасць з іх толькі ў праекце і не пабудаваны да пачатку 2023 года — некалькі падстанцый закансерваваны на стадыі будаўніцтва).
  • ЛЦП-24 — вул. Хатаевіча (17-ы мікрараён);
  • ЛЦП-25 — вул Каменшчыкава (Валатава).
  • ЛЦП-26 — Механічная вул. (Новае жыццё);
  • ЛЦП-27 — Мікрараён «Шведская Горка»

Маршруты

правіць

Маршрутная сетка Гомеля ўключае ў сябе 29 маршрут.

Агульная працягласць вулічнай сеткі з транспартнымі лініямі складае 72,8 км, працягласць тралейбусных маршрутаў — 584 км, сярэдняя даўжыня маршруту — 21,7 км, сярэдняя эксплуатацыйная хуткасць — 17,4 км/г.

Маршрут
Дэпо
Рэжым працы
Зноскі
1Вакзал — САЛЕО-ГомельТралейбуснае дэпо № 1Штодзённа
2Тэхнічны ўніверсітэтТралейбуснае дэпо № 2ШтодзённаКальцавы маршрут
3Завод «Крышталь» — СонечнаяТралейбуснае дэпо № 1Панядзелак — пятніца
4Вакзал — ЗЛіНТралейбуснае дэпо № 1Штодзённа
Вакзал — Корпус ліццяТралейбуснае дэпо № 1Панядзелак — пятніца
5Вакзал — Завод «Крышталь»Тралейбуснае дэпо № 1Штодзённа
6ХімзаводТралейбуснае дэпо № 2Панядзелак — пятніца/Часова змененыКальцавы маршрут
7Вакзал — ХімзаводТралейбуснае дэпо № 2Штодзённа/Часова адменены
Вакзал — ЦэнтралітТралейбуснае дэпо № 2Штодзённа
8Тэхнічны універсітэтТралейбуснае дэпо № 2ШтодзённаКальцавы маршрут
9Кленкаўскі — САЛЕО-ГомельТралейбуснае дэпо № 1Панядзелак — пятніца
10Вакзал — САЛЕО-ГомельТралейбуснае дэпо № 1Штодзённа
11ЗЛіН — Тэхнічны універсітэтТралейбуснае дэпо № 2Панядзелак — пятніца
11бЗЛіН — СонечнаяТралейбуснае дэпо № 2Панядзелак — пятніца
11вЗЛіН — Парк «Фестывальны»Тралейбуснае дэпо № 2Панядзелак — пятніца
12САЛЕО-Гомель — СонечнаяТралейбуснае дэпо № 1,2Панядзелак — пятніца
12аСАЛЕО-Гомель — Тэхнічны універсітэтТралейбуснае дэпо № 2Панядзелак — пятніца
14ХімзаводТралейбуснае дэпо № 2Панядзелак — пятніцаКальцавы маршрут
15Вакзал — ВалатаваТралейбуснае дэпо № 1Штодзённа
16Вакзал — КленкаўскіТралейбуснае дэпо № 1Штодзённа
17Кленкаўскі — Стадыён «Гомсельмаш»Тралейбуснае дэпо № 1Штодзённа
19Вакзал — СонечнаяТралейбуснае дэпо № 2Штодзённа
19аВакзал — Парк «Фестывальны»Тралейбуснае дэпо № 2Панядзелак — пятніца
20САЛЕО-Гомель — СонечнаяТралейбуснае дэпо № 1,2Штодзённа
21Валатава — Завод самаходных камбайнаўТралейбуснае дэпо № 1Панядзелак — пятніца
23Валатава — ХімзаводТралейбуснае дэпо № 2Панядзелак — пятніца
24Клёнкаўскі - СонечнаяТралейбуснае дэпо № 1,2Панядзелак — пятніца
25Клёнкаўскі - СонечнаяТралейбуснае дэпо № 1,2Штодзённа
26Вакзал — Новае ЖыццёШтодзённа

Першае дэпо абслугоўвае маршруты 1, 3, 4, 5, 9, 10, 12, 15, 16, 17, 18, 20, 21, 24, 25, другое дэпо — маршруты 2, 6, 7, 7а, 8, 11, 11б, 11в, 12, 12а, 14, 19, 19а, 20, 23, 24, 25.

Галерэя

правіць

Гл. таксама

правіць


Спасылкі

правіць