Гастон Думерг

Гастон Думерг (фр.: Gaston Doumergue; 1 жніўня 1863 — 18 чэрвеня 1937) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Францыі (Трэцяя рэспубліка, 1924—1931).

Гастон Думерг
Gaston Doumergue
13-ы прэзідэнт Францыі
12-ы прэзідэнт Трэцяй рэспублікі
Сцяг
13 чэрвеня 1924 — 13 чэрвеня 1931
ПапярэднікАляксандр Мільеран
ПераемнікПоль Думер
Сцяг Князь Андоры Сцяг
13 чэрвеня 1924 — 13 чэрвеня 1931
Сумесна зЖусці Гвітарт-і-Вілардэво
ПапярэднікАляксандр Мільеран
ПераемнікПоль Думер
Сцяг79-ы прэм'ер-міністр Францыі
48-ы прэм'ер-міністр Трэцяй рэспублікі
9 снежня 1913 — 9 чэрвеня 1914
ПрэзідэнтРаймон Пуанкарэ
ПапярэднікЛуі Барту
ПераемнікАляксандр Рыбо
Сцяг112-ы міністр замежных спраў Францыі
3 жніўня — 26 жніўня 1914
Кіраўнік урадаРэнэ Вівіяні
ПапярэднікРэнэ Вівіяні
ПераемнікТэафіль Дэлькасэ
Сцяг109-ы міністр замежных спраў Францыі
9 снежня 1913 — 9 чэрвеня 1914
ПапярэднікАляксандр Рыбо
ПераемнікСтэфан Пішон
Сцяг108-ы прэм'ер-міністр Францыі
78-й прэм'ер-міністр Трэцяй рэспублікі
9 лютага — 8 лістапада 1934
ПрэзідэнтАльбер Лебрэн
ПапярэднікЭдуар Даладзье
ПераемнікП'ер Эцьен Фландэн
Сцяг10-ы міністр калоній Францыі
7 чэрвеня 1902 — 24 студзеня 1905
Кіраўнік урадаЭміль Комб
ПапярэднікАльберт Дэкрэ
ПераемнікЭцьен Клемантэль
Сцяг23-і міністр калоній Францыі
26 жніўня 1914 — 20 сакавіка 1917
Кіраўнік урадаРэнэ Вівіяні
Астрыд Брыян
ПапярэднікМорыс Рэно
ПераемнікАндрэ Мажыно
Нараджэнне1 жніўня 1863(1863-08-01)[1][2][…]
Смерць18 чэрвеня 1937(1937-06-18)[1][4][…] (73 гады)
Месца пахавання
МаціFrançoise Pattus[d]
ЖонкаJeanne Doumergue[d]
Веравызнаннепратэстанцтва
Партыя
Член у
Адукацыя
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
ордэн Залатога Руна Order of the Star of Anjouan рыцар ордэна Залатога руна кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна крыж Свабоды Вялікі крыж ордэна Трох зорак ордэн Серафімаў ордэн Белага арла вялікі магістр ордэна Ганаровага легіона ордэн Дракона Анама Knight of the Order of the Elephant
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачынаў як радыкал, у пазнейшыя гады — кансерватар без пэўнай партыі. Першы міністэрскі партфель (міністра калоній) атрымаў у 1902 годзе. У снежні 1913 — чэрвені 1914 — прэм'ер-міністр і міністр замежных спраў; затым зноў узначальваў МЗС у першыя месяцы 1-й сусветнай вайны. У 1914—1917 гадах зноў міністр калоній; у пачатку лютага (паводле н. ст.) 1917 года ўзначаліў французскую дэлегацыю на Петраградскай канферэнцыі саюзных дзяржаў.

У 1923—1924 гадах старшыня Сената.

Выбраны прэзідэнтам рэспублікі пасля адстаўкі А. Мільерана і займаў пасаду адзін поўны сямігадовы тэрмін.

На другі тэрмін не балатаваўся, але застаўся ў палітыцы і пасля зыходу з Елісейскага палаца яшчэ раз быў прэм'ер-міністрам (люты—лістапад 1934, узначальваў кансерватыўны «ўрад нацыянальнага адзінства»). Гэты кароткі перыяд быў нестабільны, характарызаваўся ростам фашысцкіх настрояў ва Францыі і фарміраваннем левага антыфашысцкага фронту; у кастрычніка 1934 года харвацкімі нацыяналістамі (усташамі) у Марселі быў забіты міністр замежных спраў ва ўрадзе Думерга, Луі Барту.

Пасля адстаўкі свайго кабінета Думерг сышоў на спакой і памёр у сваім родным горадзе Эг-Віў (поўдзень Францыі, дэпартамент Гар).

Думерг быў адзіным прэзідэнтам Францыі — пратэстантам і адзіным кіраўніком французскай дзяржавы з часоў Хлодвіга, якія не належаў да рымска-каталіцкай царквы (не лічачы Генрыха IV, які перайшоў у каталіцызм).

Думерг быў масонам і належаў да масонскай ложы «Рэха» Вялікага Усходу Францыі.

Акрамя таго, Гастон Думерг стаў адным з двух прэзідэнтаў (другім быў Нікаля Сарказі), якія ўступілі ў шлюб на пасадзе. 1 чэрвеня 1931 года 68-гадовы прэзідэнт Францыі, раней халасты, ажаніўся з Жанай-Мары Гасаль (1879—1963). Як і ў выпадку з Сарказі, шлюб быў заключаны мэрам VIII акругі, які адмыслова наведаў Елісейскі палац.

Зноскі

  1. а б http://www.senat.fr/senateur-3eme-republique/doumergue_gaston0833r3.html
  2. Gaston Doumergue // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Думерг Гастон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Думерг Гастон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Gaussent J. Grandes figures de Vaunage et de Petite CamargueSaint-Gély-du-Fesc. — С. 72. — ISBN 978-2-913898-29-5