Ганна Юр’еўна Міцкевіч

(Пасля перасылкі з Ганна Міцкевіч)

Ганна Юр’еўна Міцкевіч, народжанае Лёсік (21 (8) верасня 1857, Мікалаеўшчына, цяпер Стаўбцоўскі раён — 1929) — маці беларускага паэта і празаіка Якуба Коласа, сястра Язэпа і Антона Лёсікаў.

Ганна Міцкевіч
Ганна Міцкевіч, 1923 год
Імя пры нараджэнніГанна Лёсік
Дата нараджэння8 (20) верасня 1857
Месца нараджэння
Дата смерці1929(1929)
Месца пахавання
БацькаЮрый Лёсік
МаціХрысціна Лёсік
МужМіхал Казіміравіч Міцкевіч
ДзеціУладзя, Алесь, Кастусь, Міхаліна, Юзэфа, Алена, Юзік, Міхась і Марыя

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў сям’і Юрыя і Хрысціны Лёсікаў. Як старэйшая дачка даглядала малодшых братоў і сясцёр, у юнацтве майстэрскі навучылася ткацтву. У 1878 годзе ўзяла шлюб з Міхаілам Міцкевічам, нарадзіла трынаццаць дзяцей, чацвёра з іх памерлі немаўлятамі[1].

Пасля смерці мужа перабралася з Альбуці ў Цёмныя Ляды, куды прызначылі палясоўнікам Уладзю Міцкевіча, яе старэйшага сына, потым — у Мікалаеўшчыну, дзе з братам Антосем купіла колішнюю карчму, згарэлую ў 1909―1910 гадах. Апошнім пераездам быў хутар Смольня[1].

Памерла ў 1929 годзе. Пахавана побач мужа на могілках Церабяжы ў Мікалаеўшчыне.

Зноскі

  1. а б Міцкевіч, В. Маці Якуба Коласа // Роднае слова. — Мн.: 1995. — № 6. — С. 174—176.