Гавайскі ўніверсітэт у Маноа

Гавайскі ўніверсітэт у Маноа (англ.: University of Hawaiʻi at Mānoa) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ганалулу ў штаце Гаваі, ЗША.

Гавайскі ўніверсітэт у Маноа
англ.: University of Hawaiʻi at Mānoa
Выява лагатыпа
Арыгінальная назваангл.: University of Hawaiʻi at Mānoa
Заснаваны1907
Студэнты18 025[1]
РазмяшчэннеГаналулу, Гаваі, ЗША
Сайтmanoa.hawaii.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Гэта флагманская ўстанова сістэмы Гавайскага ўніверсітэта, у якой размешчаны галоўныя офісы сістэмы. Большая частка кампуса займае ўсходнюю палову даліны Маноа, ад якой універсітэт і атрымаў назву. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю.

Структура

правіць
  • Каледж мастацтваў, моў і літаратур
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Каледж сацыяльных навук
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж трапічнай сельскай гаспадаркі і людскіх рэсурсаў
  • Каледж бізнесу
  • Школа гавайскіх ведаў
  • Школа медыцыны
  • Школа архітэктуры
  • Школа медсястрынства
  • Школа навук і тэхналогій аб акіяне і Зямлі
  • Школа сацыяльнай працы і грамадскага здароўя
  • Школа права

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі

правіць