ГЭС Тры цясніны

ГЭС Тры цясніны — дзеючая плаціна-ГЭС у Кітаі, якая стаіць на рацэ Янцзы паблізу горада Саньдупін у гарадской акрузе Ічан правінцыі Хубэй. Тры цясніны з’яўляецца найбуйнейшай у свеце электрастанцыяй паводле ўстаноўленай магутнасці ў 21 тысяч МВт, але другой пасля ГЭС Ітайпу ў дачыненні да выпрацоўкі электраэнергіі ў год.

ГЭС Тры цясніны
Выява
ДзяржаваКітай
Статусдабудоўваецца
РакаЯнцзы
КаскадКаскад ГЭС на Янцзы
Год пачатку будаўніцтва1992
Гады ўводу першага і апошняга гідраагрэгатаў2003—2008
Асноўныя характарыстыкі
Устаноўленая магутнасць, МВт18 200 (праект — 22 400)
Тып ГЭСплацінная
Разліковы напор, м80,6
Характарыстыкі абсталявання
Тып турбінрадыяльна-восевыя
Выдатак праз турбіны, м³/сек600—950
Магутнасць гідрагенератараў, МВт26х700
Асноўныя збудаванні
Тып плаціныбетонная вадаскідная
Вышыня плаціны, м185
Даўжыня плаціны, м2309
Шлюзёсць
АРУ500 кВ
На карце
physical
ГЭС Тры цясніны
ГЭС Тры цясніны
Катэгорыя на Вікісховішчы

Будаўніцтва цела плаціны было завершана ў 2006 годзе. Акрамя суднападымальніка першапачаткова запланаваныя кампаненты праекта былі завершаны 30 кастрычніка 2008 года, калі 26-я турбіна пачала камерцыйную эксплуатацыю. Кожная турбіна мае магутнасць у 700 МВт[1].

Кітайскі ўрад разглядае праект як гістарычны інжынерны, сацыяльны і эканамічных поспех краіны[2], маючы ГЭС з магутнымі сучаснымі турбінамі[3], а таксама з абмежаваннем па выкіданню парніковых газаў. Тым не менш, будаўніцтва плаціны патрабавала знішчэння некаторых археалагічных і культурных аб’ектаў і выклікала перасяленне каля 1,3 мільёнаў чалавек, што прывяло да сур’ёзных экалагічныя змен, у тым ліку павышэння рызыкі апоўзняў. Плаціна была спрэчнай тэмай як у Кітаі, так і за мяжой[4].

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. «三峡工程左右岸电站26台机组全部投入商业运行» Архівавана 9 лютага 2009.. China Three Gorges Project Corporation.
  2. «中国长江三峡工程开发总公司» Архівавана 2 кастрычніка 2011.. Ctgpc.com.cn.
  3. «中国长江三峡工程开发总公司» Архівавана 2 кастрычніка 2011.. Ctgpc.com.cn.
  4. «China’s Three Gorges Dam Under Fire» Архівавана 13 кастрычніка 2007.. Time.

Спасылкі

правіць