Вузлянка

рака ў Беларусі

Вузля́нка — рака ў Мядзельскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток ракі Нарачанка (басейн Нёмана). Даўжыня 53 км. Плошча вадазбору 663 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.

Вузлянка
Вузлянка за Ляскамі
Вузлянка за Ляскамі
Характарыстыка
Даўжыня53 км
Басейн663 км²
Вадацёк
Выток 
 • Месцазнаходжаннеза 2 км на захад ад вёскі Міхалкавічы
 • Вышынявышэй 168,2 м
 • Каардынаты54°53′12″ пн. ш. 27°11′50″ у. д.HGЯO
Вусцепаўднёвы ўсход ля вёскі Іжа
 • Вышыняніжэй 154,2 м
 • Каардынаты54°39′46″ пн. ш. 26°47′09″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэмаНарачанка → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
РэгіёнМінская вобласць
РаёныМядзельскі раён, Вілейскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўныя прытокі

правіць

Агульныя звесткі

правіць
Грэбля на млыне ў Вузле

Пачынаецца каля вёскі Мазалеўшчына Мядзельскага раёна, вусце на паўднёвы ўсход ад вёскі Іжа. Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 1—2 км. Абалона ў высокай плыні разараная, яе шырыня 200—300 м. Ад вытоку да паўночнай ускраіны вёскі Наўры (15 км) рэчышча каналізаванае. Водапрыёмнік меліярацыйных каналаў. Шырыня рэчышча ў межань ад 8 да 20 м.

У басейне ракі азёры Градскае, Баркі.

На рацэ ў маляўнічых мясцінах зона адпачынку Вузлянка. Папулярная для адпачынку сплавам на байдарках.

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.

Спасылкі

правіць