Томас Вудра Вільсан

(Пасля перасылкі з Вудра Вільсан)

Томас Вудра Вільсан, або Уільсан (англ.: Thomas Woodrow Wilson; 28 снежня 1856 — 3 лютага 1924) — дзяржаўны і палітычны дзеяч, 28-ы прэзідэнт ЗША, ініцыятар стварэння Лігі Нацый, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1919).

Томас Вудра Вільсан
Thomas Woodrow Wilson
Сцяг28-ы прэзідэнт ЗША Сцяг
4 сакавіка 1913 — 4 сакавіка 1921
Віцэ-прэзідэнтТомас Маршал
ПапярэднікУільям Тафт
ПераемнікУорэн Гардзінг
Сцяг34-ы губернатар Нью-Джэрсі Сцяг
17 студзеня 1911 — 1 сакавіка 1913
ПапярэднікДжэймс Філдэр[en]
ПераемнікДжон Форт[en]
Нараджэнне28 снежня 1856(1856-12-28)[1][2][…]
Смерць3 лютага 1924(1924-02-03)[1][4][…] (67 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнніангл.: Woodrow Wilson
БацькаДжозеф Руглз Вільсан[d]
МаціJanet Woodrow[d][5]
ЖонкаЭдзіт Вільсан[6] і Элен Вільсан[6][7]
ДзеціМаргарэт Вудра Вільсан[d], Джэсі Вудра Вільсан[d] і Элеанор Вільсан Макаду[d]
Веравызнаннепрэсвітэрыянства
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступеньдоктар філасофіі[8]
Месца працы
АўтографВыява аўтографа
Бітвы
Узнагароды
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія міру (1919)
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт (1879), прафесар права і палітычнай эканоміі (1890—1902), рэктар (1902—10) у ім.

Губернатар штата Нью-Джэрсі (1910—12). Двойчы перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах ад Дэмакратычнай партыі, 28-ы прэзідэнт ЗША (1913—21).

Адміністрацыя Т. Вільсана ў першыя гады яго прэзідэнцтва правяла шэраг прагрэсіўных рэформ (прыняцце закону аб тарыфах і падаходным падатку, антытрэстаўскага закону, увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня на чыгунцы і інш.). У міжнароднай палітыцы дэклараваў імкненне зрабіць ЗША вядучым абаронцам міру, аднак пры Т. Вільсане ЗША ажыццявілі інтэрвенцыю ў Мексіку, акупіравалі Гаіці і Санта-Дамінга. У І сусветную вайну Т. Вільсан, урад якога да 1917 прытрымліваўся нейтралітэту, спрабаваў ініцыіраваць мірныя перагаворы варагуючых бакоў, у пач. 1917 ён прапанаваў кангрэсу ЗША план усталявання міру шляхам стварэння Лігі Нацый. Пры Т. Вільсане ЗША аб'явілі вайну Германіі (красавік 1917), ажыццявілі інтэрвенцыю ў Савецкую Расію. Т. Вільсан — аўтар праграмы міру з 14 пунктаў (уключала і пункт аб стварэнні Лігі Нацый), актыўны ўдзельнік распрацоўкі і прыняцця Версальскага мірнага дагавора (1919).

Зноскі

  1. а б Woodrow Wilson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Woodrow (Thomas) Wilson // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  4. Ambrosius L. E. Woodrow Wilson // Wilson, Woodrow (28/29 Dec. 1856–03 February 1924), the twenty-eighth president of the United States // American National Biography Online / S. Ware[New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.0600726 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. https://www.georgiawomen.org/ellen-louise-axson-wilson Праверана 3 жніўня 2021.
  8. Reader's Digest, The Reader's Digest // Reader's DigestNYC: 2018. — Vol. 191, Iss. 1141. — P. 73. — ISSN 0034-0375