Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка

Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка (БНСР; узб.: Buxoro Xalq Sho'ro Jumhuriyati, тадж.: Ҷумҳурии Халқии Шӯравии Бухоро, перс.: جمهوری خلقی شوروی بخارا) — дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 1920-24 гадах. Утворана на тэрыторыі Бухарскага эмірата ў выніку паўстання 2 верасня 1920 года, падтрыманага Чырвонай Арміяй. 14 верасня сфарміраваны вышэйшыя органы ўлады — Усебухарскі рэўкам і Савет народных назіраў (камісараў). 8 кастрычніка на 1-м Усебухарскім курултаі народных прадстаўнікоў абвешчана БНСР. 4 сакавіка 1921 года паміж РСФСР і БНСР падпісаны саюзны дагавор і эканамічнае пагадненне. Канстытуцыя БНСР ад 1921 года заканадаўча замацавала пераход улады ў рукі Саветаў народных дэпутатаў; яе адметная рыса — прызнанне права прыватнай уласнасці на зямлю і асноўныя прылады працы. У 1920-23 гадоў на тэрыторыі БНСР разгарнуўся антысавецкі супраціў, пад кантролем басмацтва знаходзілася значная частка тэрыторыі рэспублікі. 19 верасня 1924 года БНСР пераўтворана ў Бухарскую ССР, ліквідаваную 24 кастрычніка 1924 года. Яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Узбекскай ССР, Туркменскай ССР і Таджыкскай ССР.

Народная рэспубліка
Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка
узб.: Buxoro Xalq Sho'ro Jumhuriyati, Бухоро Халқ Шўро Жумҳурияти
тадж.: Ҷумҳурии Халқии Шӯравии Бухоро
ГербСцяг
ГербСцяг
< 
 >
 >
 >

СталіцаБухара
Мова(ы)узбекская, таджыкская
Афіцыйная моватаджыкская мова і узбекская мова
Рэлігіяіслам
Грашовая адзінкасавецкі рубель
Плошча182 193 км²
Насельніцтвазвыш 2,2 млн. чалавек: узбекі, таджыкі, туркмены, персы
Форма кіраваннясавецкая рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура

правіць