Берці Фогтс

Ханс-Хуберт Фогтс (ням.: Hans-Hubert Vogts; нар. 30 снежня 1946, Бютген, Паўночны Рэйн-Вестфалія), больш вядомы як Берці Фогтс (ням.: Berti Vogts) — нямецкі футбаліст (абаронца) і трэнер. Чэмпіён свету 1974 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ. Чэмпіён Еўропы як гулец (1972) і як трэнер (1996).

Футбол
Берці Фогтс
Трэнер зборнай Азербайджана Берці Фогтс падчас адборачнага матча ЧС 2014 з Расіяй. Масква, 2012
Трэнер зборнай Азербайджана Берці Фогтс падчас адборачнага матча ЧС 2014 з Расіяй. Масква, 2012
Агульная інфармацыя
Поўнае імяХанс-Хуберт Фогтс
МянушкаТэр'ер, Мак-Берці
Нарадзіўся30 снежня 1946(1946-12-30)[1][2][…] (77 гадоў)
ГрамадзянстваСцяг Германіі Германія
Рост168 см
Вага67 кг
Пазіцыяабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1965—1979Сцяг Германіі Барусія Мёнхенгладбах419 (32)
Нацыянальная зборная[* 2]
1967—1978Сцяг Германіі Германія96 (1)
Трэнерская кар’ера
1990—1998Сцяг Германіі Германія
2000—2001Сцяг Германіі Баер 04
2001—2002Сцяг Кувейта Кувейт
2002—2004Сцяг Шатландыі Шатландыя
2007—2008Сцяг Нігерыі Нігерыя
2008—2014Сцяг Азербайджана Азербайджан
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
БронзаМексіка 1970
ЗолатаФРГ 1974
Чэмпіянаты Еўропы
ЗолатаБельгія 1972
СрэбраЮгаславія 1976
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Берці Фогтс пачаў свой шлях у футболе ў 1959 годзе ў складзе дзіцячай каманды «Бютгена». У складзе гэтага клуба ён выступаў да пераходу ў «Барусію» (Мёнхенгладбах) у 1965 годзе. У гэтай камандзе ён і правёў усю сваю кар’еру на высокім узроўні, выступаючы на пазіцыі правага абаронцы. У 70-х гадах ён быў адным з ключавых гульцоў каманды. За гульнявыя якасці Фогтс атрымаў мянушку «Тэр’ер». За кар’еру ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Германіі, адзін раз выйграў кубак краіны і двойчы Кубак УЕФА. Усяго за кар’еру Берці Фогтс правёў 419 матчаў і забіў 32 мяча ў чэмпіянаце Германіі, таксама на яго рахунку 64 гульні і 8 мячоў у еўракубках. Кар’еру гульца Берці Фогтс завяршыў у 1979 годзе.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Berti Vogts // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.

Спасылкі правіць