Бельскі павет (Падляскае ваяводства)

павет у Падляскім ваяводстве Польшчы

Бельскі павет (польск.: Powiat bielski) — павет у Падляскім ваяводстве Польшчы. Створаны ў 1999 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы.

Бельскі павет
Powiat bielski
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна Польшча
СтатусПавет
Уваходзіць уПадляскае ваяводства
Адміністрацыйны цэнтрБельск Падляскі
Насельніцтва (2015)56 879[1]
Шчыльнасць41,06 чал./км²
Плошча1 385,2 км²
Бельскі павет на карце
Часавы поясCET (UTC+1, улетку UTC+2)
TERYT3.20.26.03.00.0
Паштовыя індэксы17-100
Код аўтам. нумароўBBI
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйны цэнтр — горад Бельск Падляскі. Акрамя яго, у складзе павета знаходзіцца яшчэ адзін горад — Браньск.

На поўдні Бельскі павет мяжуе з Семятыцкім паветам, на захадзе — з Высокамазавецкім, на поўначы — з Беластоцкім, а на ўсходзе — з Гайнаўскім паветам.

Гісторыя

правіць

Бельск з'яўляўся цэнтральным пунктам для станаўлення будучага Бельскага павета. Першыя згадкі пра бельскае гарадзішча адносяцца да 13 ст., калі гэтыя землі належалі Галіцка-валынскаму княству. Першапачаткова адміністрацыйным цэнтрам было Берасце, але ў 13 ст. больш значны ўплыў на будучыя землі Бельскага павета аказваў Дарагічын. Праўдападобна каля 1320 года Бельская земля ўпершыню трапляе ў склад ВКЛ, але на працягу 14 ст. неаднаразова апынялася ў руках мазавецкіх князёў. Канчаткова бельская земля адыйшла да князя Вітаўта каля 1405 г. і з 1413 г. у складзе Дарагічынскай зямлі ўваходзіла ў Троцкае ваяводства. Яшчэ з канца 14 ст. тэрыторыя сёняшняга Бельскага павета (асабліва ягоная заходняя частка) засяляўся дробнай шляхтай мазавецкай, а абшар у наваколлі Бельска і на ўсход ад яго з канца 15 ст. і асабліва ў 16 ст. засяляўся мужыкамі з раёна Дарагічына і Берасця, а таксама баярамі з Літвы. Прыватная ўласнасць земляў на захадзе сёняшняга павета і вялікакняжацкая (а з 1569 г. каралеўская) ўтрымалася ажно да канца 19 стагоддзя. Бельская земля ўвайшла ў 1513 г. у склад Падляшскага ваяводства і з ім у выніку Люблінскай уніі была ўключаная ў 1569 г. у склад Кароны Каралеўства Польскага. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя сёняшняга павета апынуўся пад уладай Каралеўства Прусіі, а пасля Тыльзіцкага пагаднення 1807 г. адыйшла ў склад Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі. З 1842 г. у складзе Гродзенскай губерні. Пасля Першай сусветнай вайны па рашэнні польскага Савета Міністраў быў створаны Бельскі павет у складзе Беластоцкага ваяводства. Ахопліваў ён сабою таксама тэрыторыі сёняшніх Гайнаўскага і Семятыцкага паветаў. Быў ліквідаваны 14 студзеня 1940 г. і падзелены на Бельскі, Бранскі, Цеханавецкі, Кляшчэльскі і Сямяціцкі раёны. Пасля Другой сусветнай вайны ў 1952 г. з даваеннага Бельскага павета быў адлучаны новаствораны Семятыцкі павет, а ў 1953 г. Гайнаўскі. Бельскі павет быў ліквідаваны на аснове адміністрацыйнай рэформы ў 1973 г. і адноўлены ў 1998 г.[2].

Адміністрацыйны падзел

правіць
Герб
Гміна
Статуc
Плошча,
км²

Насельніцтва,
чал.

Адміністрацыйны
цэнтр

Бельск Падляскігарадская26,926 137
Бельск Падлясківясковая430,146 946Бельск Падляскі
Боцьківясковая227,34 562Боцькі
Браньскгарадская32,43 847
Браньсквясковая112,675 981Браньск
Вышківясковая206,54 580Вышкі
Орлявясковая159,682 885Орля
Рудкавясковая70,211 941Рудка

Асобы

правіць

Дэмаграфія

правіць

Насельніцтва павета дадзена на 30 чэрвеня 2015 года[1].

ПерапісУсягоМужчыныЖанчыны
чал.чал.чал.
Усяго56 87928 15428 725
Гарадское насельніцтва29 98414 53915 445
Сельскае насельніцтва26 89513 61513 280
  • Узроставая піраміда жыхароў Бельскага павета ў 2014 годзе.

Зноскі

  1. а б Насельніцтва на 30.06.2015
  2. Zbigniew Romaniuk. Zarys historii powiatu bielskiego (польск.). Powiat bielski (3 чэрвеня 2015).