Барбара Прамер
Ба́рбара Пра́мер (ням.: Barbara Prammer, 11 студзеня 1954, Отнанг-на-Гаўсруку, Аўстрыя — 2 жніўня 2014, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Нацыянальнага савета Аўстрыі (2006—2014).
Барбара Прамер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Barbara Prammer | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
Папярэднік | Андрэас Коль | ||||||
Пераемнік | Карлгайнц Копф (в. а.) Дорыс Бурэс | ||||||
Нараджэнне | 11 студзеня 1954[1] | ||||||
Смерць | 2 жніўня 2014 (60 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Barbara Thaller[1][4] | ||||||
Дзеці | Julia Fellner[d] | ||||||
Партыя | Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | barbara-prammer.at | ||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьУ 1973 г. скончыла камерцыйны каледж у Фёклабруку (Верхняя Аўстрыя). Затым працавала ў муніцыпальным офісе Отнанг. У 1986 г. скончыла факультэт сацыялогіі Лінцскага ўніверсітэта імя Ёгана Кеплера, атрымаўшы ступень магістра сацыяльных і эканамічных навук. Да 1989 г. з'яўлялася сацыяльным педагогам у Цэнтры рэабілітацыі Лінца і рэферэнтам дзяржаўнай службай занятасці федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя.
У 1990 г. яна была абрана старшынёй жаночага савета Сацыял-дэмакратычнай партыі федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя, гэту пасаду палітык займала да 2005 г. У 1991—1995 гг. дэпутат і віцэ-прэзідэнт зямельнага парламента Верхняй Аўстрыі. У 1995 годзе абрана членам федэральнага савета Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі (СПА) і намеснікам старшыні партыі. У 1995—1997 гг. міністр жыллёвага будаўніцтва і аховы прыроды Верхняй Аўстрыі. У 1997—2000 гг. міністр па справах жанчын і абароне правоў спажыўцоў Аўстрыі. На гэтай пасадзе дамагалася заканадаўчага замацавання палажэнняў пра поўнае гендарнае раўнапраўе. У перыяд яе знаходжання на пасадзе міністра аўстрыйскія жанчыны атрымалі права на ваенную службу, а таксама на працу ў начныя гадзіны. У 1999 г. была абрана ў Нацыянальны савет, у 2000 г. стала намеснікам старшыні фракцыі СПА. У 2004—2006 гг. — віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага савета Аўстрыі. (Была членам прэзідэнцкага трыўмвірату ў ліпені 2004 года)
З 2006 г. прэзідэнт Нацыянальнага савета Аўстрыі.
Пасля таго як яна пераехала ў Вену яе муж, Вольфганг Прамер, які працаваў у Лінцы ў зямельным аддзяленні федэральнай палаты рабочых і служачых, быў абвінавачаны жанчынай-сакратаром гэтай установы ў сексуальных дамаганнях. Прамер заняла тады бок сакратаркі. У 2001 годзе яна развялася.
Узнагароды
правіць- Вялікі крыж Ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» (2000)
- Вялікі крыж Ордэны «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» (2007)
- Камандор Ордэны Ганаровага легіёна (2014)
- Вялікі Ганаровы залаты знак Правінцыі Верхняя Аўстрыя
- Медаль Аўстрыйскага Таварыства Альберта Швайцэра
Зноскі
- ↑ а б в Politische Pionierin: Von der Standesbeamtin zur Präsidentin // Kurier / Hrsg.: H. Brandstätter — 2013. — S. 6.
- ↑ Wer ist Wer
- ↑ Cemeteries in Vienna Праверана 26 лютага 2020.
- ↑ Seidl C. Barbara Prammer 1954–2014 // Der Standard / Hrsg.: O. Bronner — 2014. — S. 5.