Банк Швецыі, Рыксбанк (шведск.: Sveriges riksbank) — цэнтральны банк Швецыі.

Банк Швецыі
Заснаванне1668[1]
Размяшчэнне
ДэвізHinc robur et securitas і Härav styrka och säkerhet
Сайтriksbank.se

Падпарадкаваны непасрэдна рыксдагу і, паводле канстытуцыі, адказвае за правядзенне грашовай палітыкі дзяржавы.

Гісторыя правіць

Рыксбанк лічыцца найстарэйшым з цяпер існуючых цэнтральных банкаў свету. Быў заснаваны ў 1668 годзе пад назвай Банк дзяржаўных саслоўяў (Riksens ständers bank). Сучасную назву атрымаў у 1866 годзе ў сувязі з скасаваннем саслоўнага рыксдага.

У 1968 годзе банк заснаваў прэмію па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля.

Спасылкі правіць

  1. ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942