Адміністрацыйны падзел Ірана

(Пасля перасылкі з Астан)

Іран — унітарная дзяржава. Адміністрацыйна падзяляецца на астаны (перс.: استان).

Палітыка
Іран

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Ірана





На чале кожнага астана стаіць генерал-губернатар (перс.: استاندار — астандар). Да рэвалюцыі 1979 году астандары прызначаліся шахам. У цяперашні час іх прызначае Міністэрства ўнутраных спраў і сцвярджае прэзідэнт Ісламскай рэспублікі.

Да 1950 г. краіна была падзелена на 12 астанаў. У 19501960 гг. іх было 10. Да сярэдзіны 1970-х іх стала 23.

У 1979 г. астан Керманшах быў пераназваны ў Бахтаран. У 1986 г. Цэнтральны астан быў паасобны на астаны Тэгеран і Меркезі. У 1990 г. астан Бахтаран быў пераназваны ў Керманшах. У 1993 г. з астана Усходні Азербайджан быў вылучаны астан Ардэбіль. У 1995 г. з астана Тэгеран быў вылучаны астан Кум. У 1996 г. з Зенджана быў вылучаны астан Казвін. У 1997 г. з Мазендэрана быў вылучаны астан Галестан. У 2004 г. самы буйны астан Харасан быў падзелены на тры астаны — Паўночны Харасан, Харасан-Рэзаві і Паўднёвы Харасан. Невялікая частка была аддадзена астану Езд.

23 чэрвеня 2010 года са складу астана Тэгеран быў вылучаны новы астан Альборз з цэнтрам у Керэджы[1].

У наш час разглядаюцца праекты стварэння новых астанаў: ТалышГіляна і Ардэбіля), Тэбес (з Езда), Сярэдні Азербайджан (з Заходняга і Усходняга Азербайджана), ЭрдэстанІсфахана), падзелы астанаў Сістан і Белуджыстан на астан Сістан і астан Белуджыстан, Фарса на Заходні і Усходні Фарс, а таксама стварэнне сталічнай акругі з Тэгерана і іншыя праекты.

Астаны з'яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі верхняга ўзроўню, яны ў сваю чаргу падзяляюцца на 324 шахрэстана (перс.: شهرستان); наступным узроўнем тэрытарыяльнага падзелу з'яўляецца бахшы (перс.: بخش), такіх адзінак налічваецца больш 740. Бахшы падзяляюцца на дэхестаны — сельскія акругі.

Назва астанаАдм. цэнтрШахрэстаныНасельніцтва,
(2006) чал.
[2]
Плошча,
км²
[2]
Шчыльнасць
, чал./км²
01ТэгеранТэгеран1212 046 91612 981928,04
02КумКум11 046 73711 52690,82
03Цэнтральны (Меркезі)Эрак101 351 25729 13046,39
04КазвінКазвін51 143 20015 54973,52
05ГілянРэшт162 404 86114 042171,26
06АрдэбільАрдэбіль91 228 15517 80069,00
07ЗенджанЗенджан7964 60121 77344,30
08Усходні АзербайджанТэбрыз193 603 45645 65078,94
09Заходні АзербайджанУрмія142 873 45937 43776,75
10КурдыстанСенендэдж91 440 15629 13749,43
11ХамаданХамадан81 703 26719 36887,94
12КерманшахКерманшах131 879 38524 99875,18
13ІламІлам7545 78720 13327,11
14ЛурэстанХарэмабад91 716 52728 29460,67
15ХузестанАхваз184 274 97964 05566,74
16Чахармахаль і БахціярыяШэхрэ-Корд6857 91016 33252,53
17Кахгілуе і БаерахмедЯсудж5634 29915 50440,91
18БушырБушыр9886 26722 74338,97
19ФарсШыраз234 336 878122 60835,37
20ХармазганБендэр-Абас111 403 67470 66919,86
21Сістан і БелуджыстанЗахедан82 405 742181 78513,23
22КерманКерман142 652 413180 83614,67
23ЕздЕзд10990 818129 2857,66
24ІсфаханІсфахан214 559 256107 02942,60
25СемнанСемнан4589 74297 4916,05
26МазендэранСары152 922 43223 701123,30
27ГалестанГарган111 617 08720 19580,07
28Паўночны ХарасанБаджнурд6811 57228 43428,54
29Харасан-РэзавіМешхед195 593 079144 68138,66
30Паўднёвы ХарасанБірджэнд4636 42069 5559,15
31АльборзКерэдж11 375 4505 833235,80
Усяго32470 495 7821 628 55443,29

Фотагалерэя

правіць

Зноскі

  1. "Majlis extends term of councils, votes for new province"(англ.). Tehran Times. 24.06.2010. Архівавана з арыгінала 27 мая 2012. Праверана 2012-01-23. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  2. а б Provinces of Iran (англ.)