Андрэй Арсеньевіч Таркоўскі

Андрэ́й Арсе́ньевіч Тарко́ўскі (руск.: Андре́й Арсе́ньевич Тарко́вский; 4 красавіка 1932, Юр’евец, Іванаўская вобласць, РСФСР — 29 снежня 1986, Парыж, Францыя) — кінарэжысёр і сцэнарыст. Адзін з нешматлікіх савецкіх рэжысёраў артхауснага кіно. Сын Арсенія Таркоўскага.

Андрэй Таркоўскі
руск.: Андре́й Арсе́ньевич Тарко́вский
Фатаграфія Андрэя Таркоўскага
Імя пры нараджэнніАндрэй Арсеньевіч Таркоўскі
Дата нараджэння4 красавіка 1932(1932-04-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці29 снежня 1986(1986-12-29)[2][3][…] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
ГрамадзянстваСцяг СССР СССР
Сцяг Італіі Італія
Сцяг Францыі Францыя
БацькаАрсеній Аляксандравіч Таркоўскі
МаціMaria Tarkowska[d]
ЖонкаІрма Якаўлеўна Раўш[d] і Ларыса Паўлаўна Таркоўская[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесіякінарэжысёр, акцёр, мантажор, сцэнарыст, біёграф, кінаакцёр, тэатральны рэжысёр, рэжысёр, кінасцэнарыст
Кар’ера1958—1986
Прэміі
Ленінская прэмія
УзнагародыBAFTA (1988)
Ленінская прэмія Народны артыст РСФСР
IMDbID 0001789
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Маскоўскім інстытуце ўсходазнаўства, працаваў у геалагічных партыях. Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (1960). Дыпломная работа — кароткаметражны фільм «Каток і скрыпка» атрымала галоўны прыз фестывалю студэнцкіх фільмаў у Нью-Ёрку (1961). З 1961 рэжысёр на кінастудыі «Масфільм». У 1982 выехаў у Італію, дзе ў працэсе пошукаў натуры для новага фільма зняў дакументальную стужку «Час падарожжа» (1982). Атрымаў шырокае міжнароднае прызнанне ўжо першы поўнаметражны фільм «Іванава дзяцінства» (1962). Пазней ствараў арыгінальныя па форме і зместу кінатворы — «Страсці па Андрэю» (1966; выйшаў у свет у 1971 пад назвай «Андрэй Рублёў»), «Салярыс» (1972), «Люстэрка» (1975), «Сталкер» (1980), «Настальгія» (1983, Італія), «Ахвярапрынашэнне» (1986, Швецыя). У 1977 паставіў «Гамлета» ў Маскоўскім Тэатры імя Ленінскага камсамола, а ў 1983 — оперу «Барыс Гадуноў» у тэатры «Ковент-Гардэн» (Лондан). Як акцёр зняўся ў фільмах «Мне дваццаць гадоў» («Застава Ільіча», 1964), «Сяргей Лазо» (1967). Стварыў наватарскую кінамову, для якой характэрны метафарычнасць, ускладненая сімвалічнасць, абвостраная ўвага да прыродных з’яў, стыхій. Для творчай манеры Т. ўласцівы складанасць вобразнага вырашэння, схільнасць да асэнсавання філасофскіх і маральна-этычных праблем, своеасаблівая дакументальнасць і паэтычнасць, адухоўленасць мастацкай атмасферы фільма, эмацыянальнасць і да т.п.

Зноскі

  1. Andrei Tarkovski
  2. а б Andrej Tarkovskij // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Andrej Tarkovskij // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі правіць