Альфрэд Хічкак

Альфрэ́д Джо́зеф Хі́чкак[7] (англ.: Alfred Joseph Hitchcok; 13 жніўня 1899 — 29 красавіка 1980) — англійскі кінарэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст. Працаваў у Вялікабрытаніі і ЗША. Яго імя звязваюць з станаўленнем жанру «трылер» і з паняццем «саспенс» у кіно. У сваіх фільмах Хічкак па-майстэрску ствараў атмасферу трывожнай няпэўнасці, напружанага чакання, прадчування чагосьці жудаснага.

Альфрэд Хічкак
англ.: Alfred Hitchcock
Дата нараджэння13 жніўня 1899(1899-08-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці29 красавіка 1980(1980-04-29)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Вялікабрытанія
 ЗША
БацькаWilliam Hitchcock[d]
ЖонкаAlma Reville[d][4]
ДзеціPat Hitchcock[d]
Адукацыя
Прафесіякінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, мантажор, тэлепрадзюсар, кінаакцёр, тэлерэжысёр, аператар-пастаноўшчык, рэжысёр, прадзюсар
Кірунактрылер, suspense film[d], фільм жахаў і фільм нуар[d]
Узнагароды
IMDbID 0000033
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вядома, што прадзед Альфрэда Хічкака Чарлз Хічкак жыў у Стратфардзе — прадмесці Лондана — і быў рыбаком. Яго сын Джозеф разам з бацькам, яго братамі і сябрамі таксама займаліся рыбным промыслам. У 1851 годзе ён ажаніўся з ірландкай Эн Махоні. Яна была каталічкай, як і большасць карэнных ірландцаў, але па замужжы перайшла на пратэстанцкую веру, каб не адрознівацца ад большасці англічан. Пасля жаніцьбы Джозеф Хічкак змяніў рыбны промысел на гандаль садавіной і гароднінай.

Джозеф і Эн мелі дзевяцёра дзяцей. Бацькаву справу перанялі толькі сыны Альфрэд і Уільям — будучы бацька Альфрэда Хічкака. У 1887 годзе Уільям Хічкак пабраўся шлюбам з ірландкай (а таму і каталічкай), дачкой стратфардскага паліцэйскага Эмай Джэйн Уілэн. Цяпер ужо ён змяніў сваю веру — вянчанне прайшло паводле абраду рымскай каталіцкай царквы, і Уільям Хічкак стаў католікам. Праз тры гады, у 1890 годзе, у іх нарадзіўся сын, якога назвалі ў гонар бацькі Уільямам, а яшчэ праз два гады — дачка Элен Кэтлін.

У 1896 годзе сям’я пераехала ў Лейтанстоўн, дзе Хічкакі нанялі ў колішняга гандляра гароднінай невялікі дом па адрасе The High Road 517. У той час Лейтанстоўн быў невялікім прадмесцем Лондана, які адносіўся да графства Эсэкс і месціўся за 5 міль на поўнач ад цэнтральнай часткі Лондана. У цяперашні час Лейтанстоўн увайшоў у склад ўсходняй часткі Лондана.

Альфрэд Хічкак нарадзіўся 13 жніўня 1899 года ў Лондане. Скончыў езуіцкую школу Святога Ігнація. Строгія парадкі ў школе зрабілі важкі ўплыў на будучае жыццё і творчасць. У 1920 годзе пачынае рабіць у кінастудыі электрыкам, потым — дызайнерам цітраў у кінакампаніі Famous Players-Lasky, куды праз год уладкоўваецца мантажоркай яго будучая жонка Альма Рэвіль. Сваю жонку Хічкак любіў усё жыццё, дармо што ён меў досыць няпросты характар, спецыфічнае пачуццё гумару і вялікую схільнасць да здзекаў з людзей.

У 1920 г. працуе над першым фільмам як рэжысёр — «Заўсёды гавары сваёй жонцы». У 1922 г. здымае свой першы трылер «Кватарант», а ў 1934 — першы з шасці сваіх знакамітых фільмаў — «Чалавек, які ведаў зашмат».

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны (1939) пераязджае ў ЗША, дзе супрацоўнічае з легендарным прадзюсарам Генры Сэлзнікам. Апошні вельмі часта ўмешваўся ў работу Хічкака, але забяспечваў яго ўсімі патрэбнымі сродкамі. Здымае фільм «Рэбека», які атрымлівае «Оскар» у катэгорыі «найлепшы фільм». У 1948 г. здымае свой першы каляровы фільм «Вяроўка»

У 1940-я гг. А. Хічкак здымаў прыкладна адзін фільм на год, а з 1948 г. сам жа з’яўляўся іх прадзюсарам. Яго ўлюбёнымі акцёрамі былі Кэры Грант, Джэймс Сцюарт, Грэйс Келі. Вяршыні сваёй кар’еры ён дасягнуў у 1950-я гг.

Пачынаючы з фільма «Марні» (1962) работы А. Хічкака ўспрымаліся публікай і крытыкамі даволі стрымана. Але, не зважаючы на крытычныя адносіны да камерцыйнага галівудскага кінематографа, на фільмы Хічкака станоўча адгукаліся крытыкі французскай «новай хвалі». Франсуа Труфо нават наследаваў яго стыль у некаторых сваіх стужках.

У 1976 годзе на экраны выходзіць апошні фільм, зняты Хічкакам, — «Сямейная змова». У 1979 годзе Амерыканскі інстытут кінамастацтва ўручыў Хічкаку прэмію «За дасягненні ўсяго жыцця»[8]. Незадоўга да сваёй смерці Хічкака ўганаравалі званнем [8].

На схіле свайго жыцця Хічкак разам са сцэнарыстамі Джэймсам Косціганам і Эрнестам Леманам працаваў над сцэнарыем да шпіёнскага трылера «Кароткая ноч». Тым не менш, фільм так і не быў зняты. Галоўным чынам да гэтага прычынілася рэжысёрава здароўе і праблемы, звязаныя са здароўем яго жонкі, якая перанесла інсульт. Сцэнарый быў надрукаваны пасмяротна.

Хічкак памёр ва ўзросце 80 гадоў у сябе дома, у Лос-Анджэлесе, ад нырачнай недастатковасці ў 09:17 29 красавіка 1980 года. Яго пахаванне праходзіла ў касцёле на Бэвэрлі-Хілз. Цела крэміравалі, а прах развеялі над Ціхім акіянам[9][10].

Унёсак у кінематограф правіць

Натхнёны карцінамі нямецкіх экспрэсіяністаў, Хічкак пачаў працаваць у кіно — спачатку ў Англіі, а з 1939 года ў ЗША. Усяго ён стварыў 55 поўнаметражных стужак, шмат якія з іх сталі класікай сусветнага кінематографа. Акрамя таго, Альфрэд Хічкак зняў яшчэ і 21 тэлефільм для серыі «Альфрэд Хічкак прадстаўляе» і два дакументальныя фільмы (абодва ў 1944 годзе), яшчэ 2 кінаработы (адна з іх — «Нумар 13») засталіся незавершаныя. Альфрэд Хічкак і сёння з’яўляецца адным з самых шанаваных і папулярных кінарэжысёраў.

Хічкак вядомы таксама сваімі камеа. Ён любіў эпізадычна з'яўляцца ў сваіх фільмах: то як выпадковы мінак, то як пустацікавец. Часцей за ўсё яго ролі былі маленькія, без слоў, але ў некаторых ён завязвае кароткія дыялогі з галоўнымі героямі. Такім парадкам ён паяўляўся амаль ва ўсіх сваіх позніх фільмах. Хічкак, асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі, імкнуўся стварыць вакол сябе містычную атмасферу, акружаў сябе арэолам таямнічасці.

Рэжысёрскі почырк правіць

Фільмы Хічкака заснаваныя на страху і саспенсе. Яго героі — людзі, які трапілі ў пастку акалічнасцей. Іншая агульная тэма яго фільмаў — узаеміны мужчыны і жанчыны, часта гэта даволі цынічны погляд на рамантыку.

Сярод упадабаных кінематаграфічных прыёмаў Хічкака варта адзначыць здымку з пункта гледжання персанажа, гэта значыць здымку камерай з такога аспекту, каб глядач бачыў сцэну як бы вачыма персанажа. Хічкаку таксама прыпісваюць вынаходства вельмі хуткага і дробавага мантажу, ярка прадэманстраванага ў знакамітай сцэне забойства ў душы ў фільме «Псіха». Цяпер гэту манеру мантажу часта завуць «эмтывішным мантажом», таму што ў 1990-х яе шырока адаптавалі рэжысёры музыкальных відэакліпаў, якія дэманстраваліся на тэлеканале MTV. Такі мантаж пачаў таксама часта выкарыстоўвацца ў трэйлерах.

Была заўважана і фірменная прыхільнасць Хічкака здымаць у галоўных ролях халодных бландзінак (Грэйс Келі, Вера Майлз, Кім Новак, Джанет Лі, Ціпі Хэдрэн, Клод Жад).

Асабістыя якасці правіць

Сучаснікі Хічкака кажуць, што на першым часе ён здаваўся мілым чалавекам, але доўга трываць яго ў якасці суразмоўцы было немагчыма[11]. У дзяцінстве Хічкак быў даволі нелюдзімы[11]. Аўтар кнігі «Цёмны бок генія» біёграф Хічкака Дональд Спота паказвае яго як жорсткага, баязлівага чалавека[12].

Хічкак быў педантам: напрыклад, біяграфіі сваіх герояў ён распрацоўваў з асаблівай дбайнасцю, не прапускаючы ніводнай дробнай дэталі[13]. Таксама рэжысёр страшэнна любіў чысціню. Пасля карыстання ракавінай ён выціраў саму ракавіну і кран трыма ручнікамі[14].

Хічкак меў досыць спецыфічнае пачуццё гумару. Ён мог паднесці чатырыста вэнджаных рыбін чалавеку, якога нудзіла ад аднаго паху рыбы[15]. Пры здымцы фільма «39 прыступак» галоўным героям прыйшлося хадзіць праз увесь дзень у наручніках, бо рэжысёр, паводле яго сцвярджэння, згубіў ад іх ключ[15]. Вядома таксама пра выпадак, калі Хічкак падараваў Мелані Грыфіт, калі той было 5 год, ляльку з тварам яе маці актрысы Тыпі Хэдрэн, якая ляжала ў цацачнай труне. Прычына гэтага падарунка была ў тым, што паміж Хэдрэн і Хічкакам адбыўся канфлікт на пляцоўцы[15]. Хічкак таксама любіў рассаджваць гасцей на спецыяльныя падушкі, якія робяць непрыстойныя гукі[15]. Аднойчы ён пажартаваў з бацькі пісьменніцы Дафны дзю Мар’ё — акцёрам Джэралдам дзю Мар’ё, запрасіўшы яго ў госці на маскарад. Рэшце запрошаных ён сказаў, што гэта будзе афіцыйны вечар. У выніку ўвесь вечар Мар'ё правёў сярод смокінгаў ў касцюме турэцкага султана[16].

Хічкак на працягу ўсяго жыцця баяўся паліцэйскіх і ні разу не сеў за руль аўтамабіля, бо аднаго разу ў дзяцінстве паліцэйскія за невялікую правіннасць па просьбе Альфрэдавага бацькі замкнулі яго на дзесяць хвілін у камеры[8]. Пасля таго, як яго выпусцілі, паліцэйскі сказаў яму, што менавіта так караюць благіх людзей[17]. У далейшым праз боязь паліцэйскіх шмат якія яго фільмы былі пабудаваны на падсвядомым страху перад несправядлівым абвінавачаннем і пераследам[8].

Хічкак пакутаваў ад авафобіі (або яйцафобіі) — боязі прадметаў авальнай формы[16][18][19][20]. Хічкак пачаў нервавацца, калі афіцыянт прынёс курынае яйка[21].

Альфрэд Хічкак на памяць ведаў назвы і размяшчэнне нью-ёркскіх вуліц, а таксама графік руху цягнікоў у большасці штатаў[14].

Калі ў жонкі Хічкака здарыўся інсульт, ён праз увесь час, пакуль яго жонцы рабілі медыцынскія працэдуры, праседзеў у рэстаранчыку насупраць. У далейшым ён ніколі не набліжаўся да гэтага рэстарана, бо помніў усе тыя пачуцці, якія ён зведаў, калі яго жонка трапіла ў бальніцу[16].

Тэматычныя трылогіі правіць

Разглядаючы творчасць Хічкака з пазіцый лаканаўскага псіхааналізу, Славой Жыжэк падзяляе яго самыя славутыя фільмы на тэматычныя трылогіі[22]:

  • «Не той чалавек» (1956), «Галавакружэнне» (1958), «На поўнач праз паўночны захад» (1959) — тры фільмы, у якіх галоўных герояў маюць не за тых, кім яны сапраўды з’яўляюцца.
  • «Галавакружэнне», «На поўнач праз паўночны захад» і «Псіха» (1960) — галоўныя героі намагаюцца штучна запоўніць пустэчу, выкліканую смерцю каханай жанчыны («Галавакружэнне»), загадкавай фігурай чалавека, якога не існуе («На поўнач праз паўночны захад») і смерцю маці («Псіха»), прычым у апошнім выпадку Норман Бэйтс спрабуе ўваскрасіць матку, заняўшы яе месца ў рэальнасці.
  • «На поўнач праз паўночны захад», «Псіха» і «Птушкі» (1963) утвараюць трылогію аб пустаце і дысбалансе ў сямейных стасунках: адсутнасць фігуры бацькі кампенсуецца хваравіта раздзьмутым матчыным суперэга. Уладарная маці галоўнага героя ва ўсіх трох фільмах ставіцца да яго як да сваёй уласнасці і сваім умяшаннем руйнуе яго спробы займець паўнавартасныя стасункі з іншымі жанчынамі.

Фільмаграфія правіць

Хічкак стварыў 55 поўнаметражных кінафільмаў, шмат якія з іх сталі класікай сусветнага кінематографа. Апрача таго, Альфрэд Хічкак зняў яшчэ 21 тэлефільм для серыі «Альфрэд Хічкак прадстаўляе» і два дакументальныя фільмы (абодва ў 1944 годзе), яшчэ 2 працы засталіся незавершанымі.

Хічкак купіў права на экранізацыю рамана Дэвіда Бэці «Вёска зорак», пасля таго, як яго папярэдні фільм («Сляпы») скасавалі[23]. Сюжэт апавядаў пра тое, як пілоты вайскова-паветраных сіл транспартуюць атамную бомбу, а пасля паломкі выбуховага механізму становяцца смяротнікамі [24]. Але фільм не быў спрадзюсаваны і быў скасаваны ў 1962 годзе.

Фільмаграфію Хічкака можна ўмоўна падзяліць на некалькі перыядаў: Ціхія гады, Брытанская класіка, Марачны Галівуд, Ваенныя гады, Удасканаленне стылю, Чацвёртае дзесяцігоддзе, Майстар саспэнсу, Вялікі пажылы чалавек, Вяртанне дадому[25].

«Брытанскі перыяд». Раннія працы да 1925 года правіць

Год

Назва

Вытворчасць

Рэлізы

Дадатковая інфармацыя

1920Кліч юнацкасці / The Call of Youthстудыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-LaskyДызайнер інтэрцітраў

(рэжысёр Hugh Ford)

1920Вялікі дзень / The Great Dayстудыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-LaskyДызайнер інтэрцітраў

(рэжысёр Hugh Ford)

1921З’яўленні / Appearancesстудыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-LaskyДызайнер інтэрцітраў

(рэжысёр Donald Crisp)

1921Карчма Боні Брыр / The Bonnie Brier Bushстудыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-LaskyДызайнер інтэрцітраў

(рэжысёр Donald Crisp)

1921Небяспечная хлусня / Dangerous Liesстудыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-LaskyДызайнер інтэрцітраў

(рэжысёр Paul Powell)

1921Таямнічая дарога / The Mystery Roadстудыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-LaskyДызайнер інтэрцітраў

(рэжысёр Paul Powell)

1921Прынцэса Нью-Ёрка / The Princess of New-Yorkстудыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-LaskyДызайнер інтэрцітраў

(рэжысёр Donald Crisp)

1922Заўсёды расказвай сваёй жонцы / Always Tell Your Wifeстудыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-LaskyСурэжысёр (рэжысёр Hugh Croise).

Фільм незавершаны.

1922Бумеранг кахання/Вечны рух / Love’s Boomerang/Perpetuaстудыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-LaskyДызайнер інтэрцітраў

(рэжысёр John S. Robertson)

1922Чалавек з радзімы / The Man From Homeстудыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-LaskyДызайнер інтэрцітраў

(рэжысёр George Fitzmaurice)

1922Іспанскі камень / Spanish Jadeстудыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-LaskyДызайнер інтэрцітраў

(рэжысёр John S. Robertson)

1922Раскажыце сваім дзецям / Tell Your Childrenстудыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-LaskyДызайнер інтэрцітраў

(рэжысёр Donald Crisp)

1922Тры жывых здані / Three Live GhostsСтудыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-LaskyДызайнер інтэрцітраў

(рэжысёр George Fitzmaurice)

1922Нумар 13 / Number 13Студыя ў Іслінгтане, кампанія Famous Players-LaskyПрадзюсар, рэжысёр (фільм застаўся няскончаны)
1923Белы цень / The White ShadowСтудыя ў Іслінгтане, арэнда незалежнымі прадзюсарамі Бэлканам і ВілкаксамАсістэнт рэжысёра, суаўтар сцэнарыя, мантажор, мастак-пастаноўшчык.

(рэжысёр Graham Cutts)

1923Кабета — кабеце / Woman to WomanСтудыя ў Іслінгтане, арэнда незалежнымі прадзюсарамі Белканам і ВілкаксамАсістэнт рэжысёра, суаўтар сцэнарыя, мастак-пастаноўшчык

(рэжысёр Graham Cutts)

1924Гарачая прыгода / The Passionate AdventureСтудыя ў Іслінгтане, кампанія Gainsborough PicturesАсістэнт рэжысёра, сцэнарый, мастак-пастаноўшчык

(рэжысёр Graham Cutts)

1925Нягоднік / The BlackajardСтудыя UFA, Берлін, ГерманіяАсістэнт рэжысёра, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык

(рэжысёр Graham Cutts)

1925Грэхападзенне ханжы / The Prude’s FallСтудыя ў Іслінгтане, арэнда незалежнымі прадзюсарамі Белканам і ВілкаксамАсістэнт рэжысёра, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык

(рэжысёр Graham Cutts)

«Брытанскі перыяд». Нямыя фільмы (1925—1929) правіць

Год

Назва

Вытворчасць

Рэлізы

Дадатковая інфармацыя

1925Сад уцех / Pleasure Garden
1926Горны арол / The Mountain Eagle
1926Кватарант / The Lodger
1927Уніз па схіле / Downhill
1927Лёгкія паводзіны / Easy Virtue
1927Рынг / The Ring
1927Фермерава жонка / The Farmer’s Wife
1928Шампанскае / Champagne
1929Чалавек з вострава Мэн / The Manxman
1929Шантаж (нямая версія) / Blackmail (silent version)

«Першы галівудскі перыяд» (1940—1947) правіць

Год

Назва

Вытворчасць

Рэлізы

Дадатковая інфармацыя

1940Рэбека / Rebecca
1940Замежны карэспандэнт / Foreign Correspondent
1941Містар і місіс Сміт / Mr. & Mrs. Smith
1941Падазрэнне / Suspicion
1942Дыверсант / Saboteur
1943Цень сумніву / Shadow of a Doubt
1944Ратавальная лодка / Lifeboat
1944Шчаслівай дарогі / Bon Voyage(кароткаметражны фільм)
1944Прыгода на Мадагаскары / Aventure malgache(кароткаметражны фільм)
1945Зачараваны / Spellbound
1946Благая слава / Notorious
1947Справа Парадайна / The Paradine Case

«Другі галівудскі перыяд» (1948—1957) правіць

Год

Назва

Вытворчасць

Рэлізы

Дадатковая інфармацыя

1948Вяроўка / Rope
1949Пад знакам казярога / Under Capricorn
1950Страх перад сцэнай / Stage Fright
1951Незнаёмцы ў цягніку / Strangers on a Train
1952Я спавядаюся / I Confess
1954У выпадку забойства набірайце «М» / Dial M for Murder
1954Акно на двор / Rear Window
1955Злавіць злодзея / To Catch a Thief
1955Непрыемнасці з Гары / The Trouble with Harry
1956Чалавек, які зашмат ведаў / The Man Who Knew Too Much
1957Не той чалавек / The Wrong Man

«Хічкокаўскія бестселеры» (1958—1964) правіць

Год

Назва

Вытворчасць

Рэлізы

Дадатковая інфармацыя

1958Галавакружэнне / Vertigo
1959На поўнач праз паўночны захад / North by Northwest
1960Псіха / Psycho
1963Птушкі / The Birds
1964Марні / Marnie

«Позні перыяд» (1966—1976) правіць

Год

Назва

Вытворчасць

Рэлізы

Дадатковая інфармацыя

1966Разарваная заслона / Torn Curtain
1969Тапаз / Topaz
1972Ашалеласць / Frenzy
1976Сямейная змова / Family Plot

Цытаты правіць

    • «Я цвёрда перакананы, што атмасферу страху ў фільме трэба ствараць выключна кінематаграфічнымі метадамі».
    • «Каб зрабіць вялікі фільм, патрэбны тры рэчы — сцэнарый, сцэнарый і яшчэ раз сцэнарый».
    • «У мастацкім кіно рэжысёр з’яўляецца богам, у дакументальным — Бог з’яўляецца рэжысёрам».

Крыніцы правіць

  1. а б Alfred Hitchcock
  2. а б Alfred Hitchcock // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://news.bbc.co.uk/2/hi/uk_news/england/london/8006735.stm
  4. а б Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  5. http://www.findadeath.com/Deceased/h/Alfred%20Hitchcock/alfred_hitchcock.htm
  6. http://www.contactmusic.com/alfred-hitchcock
  7. БелЭн 2003, с. 28.
  8. а б в г Альфред Хичкок (руск.). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
  9. "Alfred Hitchcock Dies; A Master of Suspense; Alfred Hitchcock, Master of Suspense and Celebrated Film Director, Dies at 80 Increasingly Pessimistic Sought Exotic Settings Technical Challenges Became a Draftsman Lured to Hollywood". The New York Times. 30 April 1980, Wednesday. {{cite news}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  10. Alfred Hitchcock Dies; A Master of Suspense; Alfred Hitchcock, Master of Suspense and Celebrated Film Director, Dies at 80 Increasingly Pessimistic Sought Exotic Settings Technical Challenges Became a Draftsman Lured to Hollywood. The New York Times (30 красавіка 1980). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 7 March 2008.
  11. а б Обратная сторона гения (руск.). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
  12. Какой он, Альфред Хичкок? (руск.). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
  13. Какой он, Альфред Хичкок? » Педант (руск.). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
  14. а б Биография (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2015. Праверана 13 мая 2012.
  15. а б в г Какой он, Альфред Хичкок? » Специфический юмор Альфреда Хичкока (руск.). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012. Праверана 13 мая 2012.
  16. а б в Семенович боится пауков, Малиновская — темноты, а Донцова — самолётов (руск.)(недаступная спасылка). Комсомольская правда. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2016. Праверана 14 мая 2012.
  17. Биография Альфреда Хичкока (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013. Праверана 13 мая 2012.
  18. Фобии и неврозы великих людей всех времён и народов (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2014. Праверана 14 мая 2012.
  19. 10 знаменитых людей и их фобии(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2015. Праверана 14 мая 2012.
  20. Alfred Hitchcock (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2008. Праверана 14 мая 2012.
  21. "Тараканы в голове, или Я не трус, но я боюсь" [руская]. Вокруг Света. 11 ноября 2010 года. p. 11. {{cite news}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  22. Slavoj Žižek. Looking Awry: An Introduction to Jacques Lacan Through Popular Culture. 2nd ed. Massachusetts Institute of Technology Press, 1992. ISBN 978-0-262-74015-9. Pages 87-107
  23. Chris Gore, The 50 Greatest Movies Never Made (New York: St. Martin's Press, 1999), pg. 36
  24. Paul Stanton (David Beaty) Village of Stars, London: Michael Joseph, 1960
  25. Filmography (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2015. Праверана 14 мая 2012.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць