Адальберт II Іўрэйскі

Адальберт II Іўрэйскі (італ.: Adalberto II d'Ivrea; 932/936[2]30 красавіка 972, Ацён) — кароль Італіі ў 950964 гадах, маркграф Іўрэі (965—970), старэйшы сын Берэнгара II Іўрэйскага ад шлюбу з Вілай Тасканскай і яго суправіцель.

Адальберт II Іўрэйскі
італ.: Adalberto II d'Ivrea
кароль Італіі
22 лістапада 950 — 964
Каранацыя15 снежня 950, Павія
ПапярэднікЛотар II
ПераемнікАтон I Вялікі
маркграф Іўрэі
965 — 970
ПапярэднікГвіда Іўрэйскі
ПераемнікКонрад Іўрэйскі
Нараджэнне932[1] ці 936[1]
Смерць30 красавіка 972[1]
Месца пахавання
РодІўрэйская дынастыя
БацькаБерэнгар II[d]
МаціВіла Тасканская[d]
ЖонкаГерберга Шалонская[d]
ДзеціОта Гільём[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Кіраванне

правіць

Пасля смерці ў 950 годзе караля Лотара Адальберт разам з бацькам былі каранаваны як каралі Італіі.

Пасля захопу Берэнгара II імператарам Атонам I у 964 годзе яго сыны — Адальберт, Конрад і Гвіда — не склалі зброю. У студзені 965 года яны паднялі паўстанне. Імператар адправіў супраць мяцежнікаў герцага Бурхарда Швабскага. 25 чэрвеня адбылася бітва на рацэ По, якая скончылася разгромам сыноў Берэнгара. Гвіда загінуў, Адальберт і Конрад беглі.

Спрабуючы вярнуць бацькаўскую спадчыну, Адальберт працягваў плесці інтрыгі. У 968 годзе ён звярнуўся па дапамогу да Візантыі. Імператар Нікіфар паслаў васьмітысячную армію, камандаванне якой Адальберт даручыў свайму брату Конраду. Аднак Конрад перайшоў на бок імператара Атона, за што яму было падаравана маркграфства Іўрэя. Пасля гэтага Адальберт быў вымушаны адправіцца ў Бургундыю да сваёй жонкі і цесця. Ён памёр праз тры гады ў Ацёне, пакінуўшы маленькага сына Ота Гільёма.

Сям’я

правіць

Шлюб і дзеці

правіць

Жонка: Герберга (944 — 11 снежня 986/991), магчыма, дачка Ламберта Дыжонскага, графа Шалона[3]. Дзеці:

Зноскі

  1. а б в г https://fmg.ac/Projects/MedLands/ITALY,%20Kings%20to%20962.htm#_Toc359998756
  2. MARCHESI d'IVREA (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 27 жніўня 2009.
  3. У другім шлюбе з Эдам Генрыхам, герцагам Бургундыі.

Літаратура

правіць
  • Фазоли Джина. Короли Италии (888—962 гг.) / Пер. с итал. Лентовской А. В. — СПб.: Евразия, 2007. — 288 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-8071-0161-8.

Спасылкі

правіць
  • MARCHESI d'IVREA (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 27 жніўня 2009.
🔥 Top keywords: