Ёнас Басанавічус

Ёнас Басанавічус (літ.: Jonas Basanavičius; нар. 23 лістапада 1851 г. у Ашкаболях, пам. 16 лютага 1927 г. у Вільні) — літоўскі доктар, першы галоўны рэдактар газеты «Аўшра», патрыярх літоўскага нацыянальнага Адраджэння, адзін з падпісантаў Акта незалежнасці Літвы.

Ёнас Басанавічус
Дата нараджэння23 лістапада 1851(1851-11-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці16 лютага 1927(1927-02-16)[3][4][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасцімовазнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст, палітык, урач, фалькларыст, этнограф
Навуковая сферагістарыяграфія[6], медыцына[6], літоўская літаратура[6] і этнаграфія[6]
Месца працы
Навуковая ступеньдоктарская ступень[d][7]
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сям’я правіць

Ёнас Басанавічус нарадзіўся ў 1851 годзе ў сям’і заможных сялян. Калі Ёнас падрос, бацькі пачалі клапаціцца пра яго адукацыю, спачатку Ёнас навучаўся ў вясковага настаўніка — дарэктара  (літ.)[9], пазней ён быў прыняты ў Лукшаскую пачатковую школу  (літ.). Правучыўшыся там толькі першы семестр, ён паспрабаваў паступіць у мар’ямпальскае гарадское вучылішча. Аднак іспытаў не здаў і заставаўся яшчэ на год вучыцца ў Лукшыцкай пачатковай школе. У 1868 годзе быў прыняты ў чатырохкласае гарадское вучылішча ў Мар’ямпалі. У 1873 годзе пасля заканчэння чатырох класаў Мар’ямпальскага вучылішча, Ёнас Басанавічус супраць волі бацькоў, якія настойвалі, каб той працягнуў навучанне ў Сейнах на ксяндза  (літ.), паехаў працягваць вучобу ў Маскву.

Маскоўскі ўніверсітэт правіць

У 1873 г. паступіў на гістарычна-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, але ўжо ў 1874 г. восенню, атрымаўшы навуковую стыпендыю, перавёўся на медыцынскі факультэт. 11 чэрвеня 1879 скончыў універсітэт і атрымаў права на практыку лекара.

Культурна-палітычную дзейнасць пачаў яшчэ ў час навучання ў Маскоўскім універсітэце. Даследаваў гісторыю Літвы, літоўскую культуру, мову, збіраў фальклор, клапаціўся пра народную асвету, агітаваў за скасаванне забароны на літоўскі друк. У 1874 г. падрыхтаваў лемантар на літоўскай мове, але не атрымаў дазволу на яго друк.

Жыццё ў Балгарыі і Чэхіі правіць

Гістарычны выгляд горада Лом-Паланка

Па дамоўленасці з балгарскім урадам у студзені 1880 выехаў у Балгарыю. У 18791882 быў дырэктарам шпіталя і ўрачом у Лом-Паланцы (Мантанская вобласць). Маючы сталую працу, ён працягваў займацца літоўскай справай: пісаў артыкулы для літоўскіх газет — «Lіеtuvіška сеіtunga  (літ.)» і «Naują Keleivį». Прабыўшы ў Балгарыі да 1882 г., ён пакінуў Лом-Паланку і ненадоўга вярнуўся ў Літву, дзе ініцыяваў выданне газеты «Аўшра» (бел.: Золак, світанне), пасля чаго пераехаў у Прагу, дзе працягнуў навучанне на лекара.

Са снежня 1882 г. па люты 1884 г. жыў у Празе, дзе з некалькімі супрацоўнікамі падрыхтаваў да друку першы нумар «Аўшра». У Празе ён арганізаваў выданне першага нумару літоўскай газеты, які выйшаў у 1883 г. у Рагніце. У ім ён напісаў і знакамітую прамову да гэтага нумара — Маніфест адраджэння літоўскага народа. Аўшра пісала, што народ жыве да таго часу, пакуль жывая яго мова. У першым нумары выдання выкарыстаў лацінская эпіграф: «Homines historiarum ignorari sunt pueri» (Людзі, якія не ведаюць гісторыі, застаюцца дзяцьмі). Пазней Басанавічус змяніў літоўскі правапіс: на старонках рэдагаванай ім газеты ён замяніў польскія «sz» і «cz» чэшскімі «š» i «č».

Адначасова ў легальным расійскім друку ён даводзіў непатрэбнасць літоўскай забароны друку да расійскай улады, накіраваў імператару петыцыю, у якой прасіў легалізаваць часопіс «Аўшра».

Мемарыяльная дошка ў Празе на доме, дзе жыў Ёнас Басанавічус

Таксама ў Празе ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, чэшскай немкай Габрыэляй Элеанорай Мол. Яны пажаніліся 15 красавіка 1884 г. у Вене.

Праз фінансавыя праблемы Басанавічус быў вымушаны вярнуцца ў Балгарыю. Спачатку ён быў прызначаны ў мястэчка Ялена  (англ.), адкуль яго пазней перавялі назад у Лому. Аднак другі перыяд яго жыцця ў Ломе быў не такім шчаслівым: на Басанавічуса напалі, у яго двойчы стрэлілі, але раненні не былі смяротнымі. Прычыны гэтага здарэння засталіся нераскрытымі. Мяркуецца, што матывы замаху былі палітычныя.

У 1889 жонка Ё. Басанавічуса Элеанора памерла ад сухотаў. Гэтая страта яшчэ больш пагоршыла і без таго паслабленае здароўе Басанавічуса. Пасля смерці Элеаноры, Басанавічус у 1892 пераехаў у горад Варна. Там, нягледзячы на хваробу, вывучаў матэрыялы архіваў і бібліятэк, шукаў звесткі пра мінулае Літвы.

У 1891 г. прыняў балгарскае грамадзянства[10], і з 1893 працаваў прыдворным урачом балгарскага князя Фердынанда  (англ.).

Дзейнасць у Літве правіць

Камітэт Літоўскага навуковага таварыства. Сядзяць, злева: Юозас Кайрукшціс  (літ.), Антанас Смятона, Аўкусці Роберт Ніемі  (літ.), Ёнас Басанавічус, Антанас Вілейшыс  (літ.) і Ёнас Вілейшыс?!. Стаяць, злева: Ёзас Бальчыконіс  (літ.), Зігмас Жамайціс  (літ.), Міколас Біржышка?! і Юргіс Шлапеліс  (літ.).

Пачатак у 1904 годзе руска-японскай вайны даў магчымасць Басанавічусу вярнуцца на Радзіму. 31 ліпеня 1905 г. ён па Нёмане прыбыў у Каўнас, а на наступны дзень паехаў у Вільню. Знаходзячыся ў Вільні, ён неўзабаве пазнаёміўся са шматлікімі літоўскімі інтэлектуаламі.

Намаганнямі Ёнаса Басанавічуса былі арганізаваны археалагічныя раскопкі ў розных месцах Літвы, аказваўся супраціўленне спробе расійскіх чыноўнікаў выкарыстаць замкавую вежу Гедзіміна як частку гарадскога водаправода. Пры падрыхтоўцы ў 1905 Вялікага Віленскага Сойма  (літ.), Ёнас Басанавічус узначаліў яго арганізацыйны камітэт.

25 верасня 1907 Ёнас Басанавічус заснаваў Літоўскае навуковае таварыства  (літ.), якім кіраваў да 1927, рэдагаваў выданне таварыства часопіс «Lietuvių tauta  (літ.)» (бел.: Літоўскі народ). У 1911 стаў адным з заснавальнікаў акцыянернага таварыства «Vilija». Улетку 1913 года Ёнас Басанавічус і Марцінас Ічас  (літ.) на некалькі месяцаў выехалі ў Амерыку, выступаючы там з лекцыямі, збіралі ахвяраванні на будаўніцтва Народнага дому.

Ёнас Басанавічус чытае Акт аб незалежнасці (паштовая марка Літвы 1938 г.)

18 верасня-22 верасня 1917 года ў Вільні адбывалася канферэнцыя прадстаўнікоў літоўскага народа, на якой была абрана Літоўская Тарыба. 16 лютага 1918 здзейснілася доўгачаканая мара Ёнаса Басанавічуса — 20 членаў Тарыбы Літвы пад яго старшынствам абвясцілі незалежнасць Літвы. Ёнас Басанавічус першым падпісаў Акт аб незалежнасці.

Пасля бунта Жалігоўскага  (польск.) Вільня ў 1922 годзе ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. Нягледзячы на гэта і на разрыў дыпламатычны адносін Польшчы і Літвы, Ёнас Басанавічус застаўся жыць у Вільні. У 1924 годзе ён стаў ганаровым сябрам Нацыянальнай літоўскай студэнцкай арганізацыі «Neo-Lithuania  (літ.)». 16 лютага 1927, калі ўся Літва радасна святкавала дзявятую гадавіну незалежнасці Літвы, а 18-й гадзіне 50 хвілін Ёнас Басанавічус памёр. У Літве была аб’яўлена 5-дзённая жалоба. Пахаванне адбылося 21 лютага ў Вільні, на пахаванне польскімі ўладамі была запрошана дэлегацыя з Літвы[11]. Ёнас Басанавічус быў пахаваны на могілках Росы.

Магіла Ёнаса Басанавічаса на Росах

Навуковая і публіцыстычная дзейнасць правіць

Ёнас Басанавічус на банкноце ў 50 літаў

Напісаў каля 40 даследаванняў па гісторыі, археалогіі, гісторыі культуры, этнаграфіі, фалькларыстыцы, лінгвістыцы, медыцыне, каля 140 разнастайных артыкулаў. Складаў і выдаваў зборнікі фальклору. Ё. Басанавічус таксама арганізаваў Літоўскае навуковае таварыства[12].

Друкаваўся з 1885 г. Публікаваў працы і артыкулы, прысвечаныя гісторыі літоўцаў, археалогіі, этнаграфіі, гісторыі культуры, асобным галінам мовазнаўства, літоўскаму фальклору. Выдаваў матэрыялы да біяграфій літоўскіх пісьменнікаў, іх успаміны, эпісталярную спадчыну, а таксама зборнікі літоўскага фальклору.

Працаваў у шматлікіх літоўскіх перыядычных выданнях («Vіlnіаus žіnіоs», «Вільціс» і інш.), таксама ў балгарскіх газетах і літоўскай газеце на польскай мове «Lіtwa», у расійскіх і нямецкіх навуковых выданнях. Карыстаўся псеўданімамі і крыптанімамі A. B., Bassianis, Birsztonas, J. Sapalius і інш.

Ушанаванне памяці правіць

За заслугі перад Літвай Ё. Басанавічусу пры жыцці была прызначана дзяржаўная пенсія. Каўнаскі Універсітэт Вітаўта Вялікага абраў яго сваім ганаровым сябрам і прафесарам. Пасля смерці Басанавічуса, Каўнаскі ваенны шпіталь, дзе ён лячыўся, быў названы яго імем. Шматлікія гарады ўвекавечылі яго памяць помнікамі і бюстамі, з’явіліся вуліцы, плошчы, паркі і розныя грамадскія будынкі, названыя імем Ёнаса Басанавічуса. Першы помнік Ё. Басанавічусу быў усталяваны ў 1923 г. у садзе Музей Вітаўта Вялікага  (літ.). У адкрыцці помніка (скульптар Юозас Зікарас  (літ.)) прымаў удзел сам «Патрыярх нацыі», як яшчэ пры жыцці ўвекавечылі літоўцы Ёнаса Басанавічуса. Пазней яго выява была намалявана на купюры ў 50 літаў.

Са шматлікіх вуліц імя Ё. Басанавічуса найбольш вядомая ў Літве знаходзіцца ў Паланзе, дзе ў пачатку вуліцы знаходзіцца помнік Ёнасу Басанавічусу (скульптар Ю. Зікарас).

Сядзіба-музей Ёнаса Басанавічуса  (літ.) з вялікім дубовым гаем знаходзіцца на малой радзіме Ёнаса Басанавічуса ў Ажкабале  (літ.).

Бібліяграфія правіць

Кніга «Medega musu tautiszkai vaistininkystai» (1898 г.)
  • Lietuviškos pasakos, tautosakos rinkinys, 2 d., 1898—1902 m.
  • Ožkabalių dainos, 2 t., 1902 m.
  • Iš gyvenimo vėlių bei velnių, 1903 m.
  • Lietuviškos pasakos įvairios, 4 d., 1903—1905 m.
  • Lietuviškai-trakiškos studijos, 1898 m.
  • Levas lietuvių pasakose ir dainose, išleista 1919 m.
  • Apie trakų prygų tautystę ir jų atsikėlimą Lietuvon, 1921 m.
  • Iš lietuvių gyvenimo 1915—1917 m. po vokiečių jungu, 1919 m.
  • Rinktiniai raštai, 1970 m.

Перавыданні твораў правіць

  • Rinktiniai raštai («Выбраныя творы»). Vilnius: Vaga, 1970.

У мастацкай літаратуры правіць

У рамане Андруса Тапінаса  (літ.) «Гадзіна ваўка  (літ.)» Ёнас Басанавічус прадстаўлены ў якасці загадчыка кафедры алхіміі Вольнага Віленскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. Jonas Basanavicius // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jonas Basanavičius // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. Басанавичюс Йонас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/54659/Jonas-Basanavicius
  5. Басанавичюс Йонас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
  8. Daraktorіus
  9. Дарэктар (літ.: Daraktorіus) — настаўнік нелегальнай літоўскай школы ў Літве ў 1864-1904 гг., якая ўтрымлівалася за кошт сялян. Дзейнасць школаў і дырэктараў была забаронена, дарэктары пераследаваліся расійскімі ўладамі. Дарэктары вучылі чытаць і пісаць на роднай літоўскай мове, асновам рэлігіі, арыфметыцы, часам таксама геаграфіі і гісторыі. Паводле падліках гісторыкаў дзейнічала каля 4800 дарэктараў[8].
  10. Algirdas Banevičius. 111 Lietuvos valstybės 1918—1940 politikos veikėjų: enciklopedinis žinynas. Vilnius: Knyga, 1991, 40 p. ISBN 5-89942-585-7.
  11. II Rzeczpospolita i Litwa. Trudne sąsiedztwo
  12. Žurnalistikos enciklopedija. — Vilnius: Pradai, 1997. — 58-59 psl.

Спасылкі правіць