Чорная ноч

расстрэл звыш 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы Н

«Чо́рная ноч»[1] («Ноч расстраляных паэтаў»[2]) — расстрэл больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР — у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУСамэрыканкі»).

«Ноч расстраляных паэтаў»
Месца атакіМенск, вул. Урыцкага, унутраная турма НКУС БССР
Цэль атакізьнішчэньне беларускай інтэлектуальнай эліты
Дата29 кастрычніка 1937 (86 гадоў таму)
апоўначы
Спосаб атакірасстрэл
ЗброяРэвальвэр Наган
Колькасьць ахвяраў132
Колькасьць тэрарыстаўнекалькі дзясяткаў
Тэрарыстысупрацоўнікі Народнага камісарыяту ўнутраных справаў
АрганізатарыЁсіф Сталін, Вячаслаў Молатаў, Лазар Кагановіч, Клім Варашылаў, Мікалай Яжоў, Уладзімер Цэсарскі (6)
Колькасьць закладнікаў132
Закладнікідзеячы культуры, мастацтва і навукі, грамадзкія дзеячы Беларусі
Геаграфічныя каардынаты53°53′55″ пн. ш. 27°33′12″ у. д. / 53.89861° пн. ш. 27.55333° у. д. / 53.89861; 27.55333Каардынаты: 53°53′55″ пн. ш. 27°33′12″ у. д. / 53.89861° пн. ш. 27.55333° у. д. / 53.89861; 27.55333
«Ноч расстраляных паэтаў» на мапе Беларусі
«Ноч расстраляных паэтаў»
«Ноч расстраляных паэтаў»
«Ноч расстраляных паэтаў»

Пазьней суды СССР амніставалі большасьць рэпрэсаваных у сувязі зь іх невінаватасьцю. Такім чынам, у гэтыя дні рэпрэсіі, якія чыніла кіраўніцтва СССР у тыя гады па ўсёй краіне, дасягнулі ў Беларусі свайго піку[3], бо з 4 сакавіка 1937 г. да 22 траўня 1938 г. (444 дні) на Беларусі было рэпрэсавана каля 100 тысячаў чалавек (у сярэднім за ноч арыштоўвалі 230 чалавек). У ліку расстраляных у тую ноч былі 22 беларускія пісьменьнікі[4], таму масавы расстрэл атрымаў назву «Ноч расстраляных паэтаў»[5].

Падрыхтоўка расстрэлу рэдагаваць

3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду № 33, які «не падлягае абвяшчэньню», «усе кнігі» 53 пісьменьнікаў прадугледжвалася «спальваць». Загад надрукавалі накладам 3000 асобнікаў і пад расьпіску часова раздалі кіраўнікам бібліятэак і кнігарняў. Тыя кіраўнікі мелі перагледзець паліцы і сабраць кнігі, скласьці акты ў 3-х асобніках і здаць адабраныя кнігі з актамі начальнікам акруговых, гарадзкіх або раённых аддзелаў Галоўліту БССР. Першы асобнік акту канфіскацыі перасылалі ў Галоўліт БССР у Менск, 2-і — у мясцовы аддзел НКУС, а 3-і заставаўся ў раённым аддзеле Галоўліту БССР[6]. За 3 месяцы да расстрэлу, 1 жніўня 1937 г. ва ўнутраным двары Менскай турмы НКУС БССР спалілі некалькі дзясяткаў тысячаў рукапісаў ненадрукаваных твораў тых пісьменьнікаў, што не прайшлі цэнзуру[7].

У архіве прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Сьпіс асобаў, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Саюза ССР». У сьпіс уключаныя асобы з усяго Савецкага Саюзу. Ён датаваны 7 верасьня 1937 году і падпісаны Ё. Сталіным, В. Молатавым, Л. Кагановічам, К. Варашылавым, М. Яжовым. Сьпіс асуджаных па першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакараньня — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, па другой катэгорыі (прыгавораны да 10 і болей гадоў зьняволеньня ў канцлягерах) — 6 чалавек. Сьпіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасьня 1937 году і падпісаны Ё. Сталіным, В. Молатавым і начальнікам 8-га аддзелу Галоўнага ўпраўленьня дзяржаўнай бясьпекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бясьпекі У. Цэсарскім.

У дадатак да першапачаткова сьпісу, які паступіў з Масквы, мясцовымі супрацоўнікамі НКУС БССР былі дададзеныя яшчэ шэраг дзеячоў. Ніжэй прыведзены абагульняючы сьпіс расстраляных у гэтую ноч у сутарэньнях унутранай турмы НКУС у Менску, так званай «амэрыканкі».

Сьпіс расстраляных рэдагаваць

ІмяЗанятакПартрэтЗаўвагі
1Абухоў Барыс Аляксандравічзагадчык катэдры анатоміі, Віцебскі вэтэрынарны інстытут
2* Арабей Мікалайзагадчык аддзела школаў ЦК КП(б)Б
3Аронаў Навум Мееравіч
4* Аўгусьціновіч Анатольначальнік упраўленьня будаўнічых работ пры СНК БССР
5Афанасьеў Ігнат Ільічвыкладчык Менскага Белпэдтэхнікуму(be)
6Бабкоў Сямён Дзьмітрыевіч
7Барзуноў Георгі Фёдаравічдырэктар трэсту «Галоўхлеб» БССР
8* Башкевіч Вадзімначальнік Упраўленьня вышэйшай школы Наркамата асьветы БССР
9Бейлін Саламон Хаімавіч
10Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч
11* Бранштэйн Якаўлітаратурны крытык
12Бурдыка Іван Сямёнавічадказны сакратар СНК БССР
13* Вайноў Віктар Лявонцевічзагадчык экспэдыцыі карамэльнага цэху фабрыкі «Камунарка»;
беларускі журналіст, сябра КПЗБ
14* Варончанка АляксандарНаркам асьветы БССР, кандыдат у сябры УКП(б)
15Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч
16Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч
17Вольны Анатользаслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
18Габаеў Моўша-Нохім Ізраілевіч
19Габрусёў Апанас Сьцяпанавіч
20* Галавач Платонпразаік, выключаны з ВКП(б) у 1937
21Гейштэрн Антон Міхайлавіч
22* Гершон Ёсіф Хаімавічнамесьнік Наркама асьветы БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП(б) з 1919
23Гінзбург Якаў Яфімавіч
24Госін Абрам Мендзелевіч
25Гурскі Канстанцін Ёсіфавічстаршы вэтэрынарны доктар, вэтэрынарнае ўпраўленьне Наркамзема БССРпаводле некаторых зьвестак, расстраляны 17.10.1937[8]
26Гурэвіч Нохман ГіршавічНаркам унутранага гандлю БССР, сябра ЦК КП(б)Б, сябра ЦВК БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП (б) з 1920
27* Дзеніскевіч Мікалай Міхайлавічпартыйны работнік, другі сакратар ЦК КП(б)Б, сябра/кандыдат у сябры УКП(б)
28Дзьмітраў Мікалай Андрэевіч
29Дзякаў Ананій Іванавічрэктар БДУ у 1934—1935 гг., наркам асьветы БССР, сябра ВКП(б)
30Дракахруст Абрам Генрыхавіч
31Дудар Алесьпаэт
32* Дунец Хацкелькрытык і публіцыст
33Елянсон Гірш Барухавіч
34Ермакоў Мікалай Паўлавіч
35Жывуцкі Іван Сьцяпанавічнастаўнік
36Замалін Навум Міхайлавічдацэнт Віцебскага вэтэрынарнага інстытуту
37Зарэцкі Міхасьпразаік, выключаны з ВКП(б) у 1929
38Зянковіч Аляксандар Сазонавіч
39Іваноў Аляксандар Васілевіч
40Іспраўнікаў Прохар Іванавічнам. загадчыка сельскагаспадарчага аддзела газ. «Віцебскі пралетарый»
41* Кавалёў Захарсакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б
42Каваль Васільпразаік
43* Кавальчук Захарстаршыня ЦК прафсаюзаў БССР, выключаны з КП(б)Б у 1937
44* Кандрашук Мікалайначальнік упраўленьня шкляной прамысловасьці Наркамата лёгкай прамысловасьці БССР
45Кантар Саламон Мендзелевічдырэктар Белпрамторга
46Капітанакі Міхаіл Васілевічзагадчык лябараторыі Віцебскай вэтэрынарнай станцыі10 гадоў папраўча-працоўных лягераў
47* Каранеўскі Язэп Пятровічдзяржаўны дзеяч, пэдагог, публіцыст, 2-і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, сябра КП(б)Б
48Карпенка Іван Іванавічзагадчык лябараторыі Віцебскай вэтэрынарнай станцыі
49Качанаў Герасім Антонавіч
50Кляніцкі Віктар Сямёнавіч
51Кляшторны Тодар Тодаравічпаэт
52Кудзелька Ёсіф Фадзеевічначальнік упраўленьня па ахове аўтарскіх правоў пры СП БССР
53* Кульбак Майсейпразаік
54Кучынскі Аляксей Сьцяпанавічдзяржаўны і грамадзкі дзеяч, пэдагог, рэдактар, выключаны з ВКП(б) у 1937
55* Лабадаеў Міхаілзагадчык асобага сэктару (аддзела) ЦК КП(б)Б
56* Лашкевіч Леанарднамесьнік наркама Наркамата саўгасаў БССР
57Левін Аляксандар Самойлавічлітаратурны крытык
58Левін Саламон Вульфавічлітаратурны крытык
59Лейбін Піня Майсеевіч
60Ліхтэнштэйн Сямён Давыдавіч
61Лукашонак Мікіта Сяргеевіч
62Лявонны Юркапаэт
63Ляйбовіч Хаім Элясавіч
64Лямперт Саламон Рыгоравічстудэнт 5-га курсу БДУ
65* Ляўкоў МаксімНаркам юстыцыі БССР
66Мазель Элізар Якаўлевічнам. дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-дасьледчай вэтэрынарнай станцыі
67* Майсееў Леўсакратар Барысаўскага РК КП(б)Б
68Малаў Барыс Міхайлавічзагадчык аддзела хлебнай групы наркамата ўнутранага гандлю
69Маракоў Валеры Дзьмітрыевічпаэт
70Маргелаў Сьцяпан Прохаравічзагадчык сэкцыі геаграфіі Інстытуту эканомікі АН БССР
71Марголін Міхаіл Саламонавіч
72* Мар’янаў Барыссакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б, сябра ЦК КП(б)Б (з 1937 г.)
73Масленьнікаў Павал Аляксандравіч
74Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч
75Мірлін Абрам Навумавіч
76Місьнікоў Мікалай Данілавіч
77* Міхайлаў Дзямьянкансультант Упраўленьня справамі СНК БССР
78Міхееў Мікалай Іванавіч
79* Міцькоў Сяргейдырэктар Гідролізнага досьледнага завода Наркамата мясцовай прамысловасьці БССР
80Мурзо Сяргей Мікітавічпаэт
81Мухін Павал Максімавічзагадчык лябараторыі Віцебскай навукова-дасьледчай вэтэрынарнай станцыі
82Навахрэст Якаў Пятровіч
83Нёманскі Янкапразаік, грамадзкі дзеяч
84Несьцяровіч Іван Іванавіч
85Падсявалаў Іван Іванавіч
86Паплыка Іван Майсеевіч
87Пасмарнік Іван Майсеевіч
88* Петрушэня Васількансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах
89Півавараў Зямапаэт
90Пітомцаў Міхаіл Мікітавіч
91Пратапопаў Апалон Уладзіміравіч
92* Пратасеня Рыгорвучоны-аграхімік
93Пурыс Ізраіль Лейзеравіч
94Пуцілоўскі Аляксандар Андрэевіч
95Пуцінцаў Іван Андрэевіч
96Пятрашын Кузьма Рыгоравіч
97Разумоўскі Арон-Лейб Сіманавіч
98Рыдзеўскі Міхаіл Антонавічзагадчык вучэбнай часткі Менскага пэдагагічнага інстытуту
99Самахвалаў Аляксандар Рыгоравіч
100Сандамірскі Якаў Рыгоравічзагадчык катэдры Віцебскага вэтэрынарнага інстытуту
101Сапрыцкі Оскар Абрамавічнамесьнік наркама земляробства БССР
102Сарокаш Іван Усьцінавіч
103Спектар Якаў Мееравічзагадчык сакратарыяту СНК БССР
104Старынскі Васіль Сямёнавіч
105Сташэўскі Васіль Пятровічпразаік
106Стрэле Георгі Ўладзімеравічдырэктар конесаўгаса № 120
107Суроўцаў Микалай Якаўлевіч
108Сялоў Дзьмітры Паўлавічначальнік плянава-фінансавага ўпраўленьня наркама асьветы БССР
109Сярдзюк Панцялей Іванавічзагадчык лябараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску
110Таненбаўм Мірон Барысавіч
111Таўбін Юдаль Абрамавічпаэт
112Троцкі Іван Васілевіч
113Трумпацкі Эля Хацкелевіч
114* Турлай АндрэйНаркам саўгасаў БССР
115Усьпенскі Яўген Канстанцінавічфізык
116Фалкін Рыгор Якаўлевіч
117Фінкельштайн Аба Алтэравіч
118Фломбаўм Яўсей Еўнавіч
119* Фрыдман Ісакначальнік аддзела землеўпарадкаваньня Наркамата земляробства БССР
120Харлац Дзьмітры Сямёнавіч
121* Харык Ізіпаэт, сябра ВКП(б)
122Хатулёў Пётр Фёдаравічлітаратурны крытык
123Чарнушэвіч Аляксандар Анікеевічзагадчык забесьпячэньнем, Белгеаразьведка; Наркам асьветы БССР у 1933—1936 гг., сябра УКП(б)
124Чарняк Мікалай Платонавіч
125Чарот Міхасьпаэт, сябра ВКП(б)
126Чачура Канстанцін Георгевіч
127Шалай Макар Ксенафонтавічлітаратурны крытык
128Шапіра Юдаль Ісакавіч
129Шастакоў Павал Пятровічжурналіст
130* Юдэльсон Аронпаэт
131Юлькін Якаў Веньямінавіч
132* Яркін Віктарначальнік службы Днепра-Дзьвінскага параходзтва ў Гомелі
Зорачкай (*) пазначаныя прозьвішчы, дададзеныя ў першапачатковы сьпіс мясцовым НКУС.

Памяць рэдагаваць

З 2017 году групай актывістаў, якія абаранілі ахоўную зону Курапатаў (Менскі раён) ад забудовы бізнэс-цэнтра, ва ўрочышчы распачалі 29 кастрычніка ладзіць «Ноч расстраляных паэтаў» з чытаньнем іхніх вершаў і выступамі. У 2017 годзе прадусар Сяргей Будкін выдаў музычны альбом «(Не)расстраляныя» на вершы расстраляных аўтараў. Іх прасьпявалі і паклалі на музыку такія беларускія выканаўцы, як Лявон Вольскі, Сьвятлана Бень і Павал Аракелян, а таксама гурты «Тонкі Ход», «Акутэ» (Магілёў) і «Нака»[5]. Агулам 12 сучасных беларускіх гуртоў і сьпевакоў стварылі кампазыцыі на вершы такіх паэтаў, як Алесь Дудар, Ізі Харык, Юлі Таўбін, Валеры Маракоў, Анатоль Вольны, Юрка Лявонны, Уладзіслаў Галубок, Зяма Півавараў, Тодар Кляшторны, Цішка Гартны, Майсей Кульбак і Міхась Зарэцкі[9].

У кіно рэдагаваць

  • «Купала» (2020) — фільм пра Янку Купалу, у якім празь лёс паэта апавядаецца пра забарону беларускай мовы ўладамі Расейскай імпэрыі, зьнішчэньне беларускай інтэлігенцыі ў 1937, дэпартацыю беларусаў савецкімі ўладамі ды русіфікацыю краіны

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Ларыса Цімошык. Каб памяталі: Чорная ноч // Зьвязда : газэта. — 28 кастрычніка 2010. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ У Курапатах прайшла «Ноч расстраляных паэтаў» // Партал «Наша ніва», 29 кастрычніка 2018 г. Праверана 19 чэрвеня 2021 г.
  3. ^ Леанід Маракоў. Яны вынішчалі нашых продкаў // Ахвяры і карнікі. — Менск: Зьміцер Колас, 2007. — С. 380. — 440 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6783-38-6
  4. ^ Ларыса Цімошык. Жылі з адкрытаю душою // Зьвязда. — 29 кастрычніка 2009. — № 205 (26563). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ а б Сяргей Беражны. Ноч расстраляных паэтаў. Хто і за што забіў 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі // Партал «Анлайнэр», 29 кастрычніка 2019 г. Праверана 19 чэрвеня 2021 г.
  6. ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.
  7. ^ Ларыса Цімошык. Рукапісы не гараць. Гараць па іх сэрцы // Зьвязда. — 1 лістапада 2011. — № 208 (27072). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  8. ^ Жертвы политического террора в СССР
  9. ^ Надзея Кудрэйка. Нельга забі(ы)ць // Газэта «Зьвязда», 2 лістапада 2018 г. Праверана 19 чэрвеня 2021 г.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць