Цэнтар грамадзянскіх свабодаў

Цэнтар грамадзянскіх свабодаў (ЦГС, па-ўкраінску: Центр Громадянських Свобод) — украінская праваабарончая арганізацыя, заснаваная ў 2007 годзе. Кіраўнік арганізацыі — Аляксандра Матвійчук. У 2022 годзе ЦГС разам з расейскім «Мемарыялам» і беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру[1][2].

Цэнтар грамадзянскіх свабодаў
па-ўкраінску: Центр Громадянських Свобод
Дата ўтварэньня2007
Тыпправаабарончая арганізацыя
Штаб-кватэраСьцяг Украіны Украіна, Кіеў, вул. Басейна, 9
Афіцыйныя мовыукраінская
КіраўнікАляксандра Матвійчук
Сайтccl.org.ua

Ажыцьцяўляе маніторынг і аналіз законапраектаў на адпаведнасьць стандартам выкананьня правоў чалавека, ажыцьцяўляе грамадзкі кантроль над дзеяньнямі праваахоўных органаў, судоў і мясцовай улады, над расьсьледаваньнем злачынстваў, учыненых падчас Эўрамайдану, займаецца дакумэнтаваньнем палітычных перасьледаў у часова акупаваным Крыме, фіксацыяй парушэньняў правоў чалавека і ваенных злачынстваў на Данбасе, асьветай у сфэры правоў чалавека і дэмакратыі, праграмамі міжнароднай салідарнасьці і т.п.

Каштоўнасьці

рэдагаваць

Каштоўнасьці, абвешчаныя цэнтрам:

  • павага да чалавечай годнасьці
  • свабода і правы чалавека
  • вяршэнства закона
  • дэмакратыя
  • салідарнасьць
  • незаангажаванасьць
  • недыскрымінацыя

Крыніцы

рэдагаваць