Такефуса Кубо

японскі футбаліст

Такефуса Кубо (па-японску: 久保 建英; нар. 4 чэрвеня 2001 году) — японскі футбаліст, атакуючы паўабаронца гішпанскага клюбу «Рэал Сасьедад» і нацыянальнай зборнай Японіі.

Такефуса Кубо
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся4 чэрвеня 2001(2001-06-04)[1] (23 гады)
Рост169 см[2]
Вага67 кг[2]
Пазыцыяпаўабаронца
Клюбная інфармацыя
КлюбРэал Сасьедад
Нумар14
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2017—2019
2018—2019
2019—2022
2019—2020
2020—2021
2021
2021—2022
2022—
Токіё
Якагама М. (арэнда)
Рэал Мадрыд
Мальёрка (арэнда)
Вільярэал (арэнда)
Хэтафэ (арэнда)
Мальёрка (арэнда)
Рэал Сасьедад
19 (4)
5 (1)
0 (0)
35 (4)
13 (0)
18 (1)
28 (1)
65 (16)
Зборныя
2019—Японія34 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
3 лютага 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Клюбная

рэдагаваць

Кубо навучаўся ў некалькіх футбольных акадэміях, у тым ліку ў «Барсэлёне». Апошнім клюбам юнака да пачатку прафэсійнай кар’еры быў сталічны клюб «Токіё». У веку 15 гадоў далучыўся да асноўнай каманды клюбу. Дэбютаваў спачатку ў трэцім дывізіёне ў складзе рэзэрвовай каманды, а потым і ў асноўнай дружыне такійцаў. 15 красавіка 2017 году ўлучыў першы гол у кар’еры. Каб набрацца досьведу 16 жніўня 2018 году гулец на правах арэнды перайшоў на паўгады да табару «Якагамы Марынас»[3], дзе ў першым жа матчы забіў гол у браму «Вісэл Кобэ»[4]. Маладога футбаліста заўважылі ў мадрыдзкім «Рэале», які ўгодніў з японцам дамову на пяць год. Аднак, за «Рэал» Кубо гэтак і не згуляў, бо некалькі гадоў вандраваў па арэндах сярод гішпанскіх клюбаў «Мальёрка», «Вільярэал» і «Хэтафэ». 19 ліпеня 2022 году паўабаронца ўмовіўся з «Рэалам Сасьедад»[5][6][7]. У свой дэбютны матч японец адзначыўся голам у браму «Кадысу».

Міжнародная

рэдагаваць

Дэбютаваў у складзе зборнай Японіі 9 чэрвеня 2019 году ў матчы супраць зборнай Сальвадору.

Крыніцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць