Старобін

мястэчка ў Беларусі

Старо́бін — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Случы. Цэнтар сельсавету Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6287 чалавек[1]. Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Салігорск, за 145 км ад Менску. Аўтамабільныя дарогі на Салігорск, Любань, Мікашэвічы.

Старобін
лац. Starobin
Сажалка ля местачковай школы ў Старобіне
Сажалка ля местачковай школы ў Старобіне
Першыя згадкі:1646
Мястэчка з:1938
Краіна:Беларусь
Вобласьць:Менская
Раён:Салігорскі
Плошча:8,23 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць:6287 чал.[1]
шчыльнасьць:763,91 чал./км²
Часавы пас:UTC+3
Тэлефонны код:+375 174
Паштовы індэкс:223730
СААТА:6250562000
Нумарны знак:5
Геаграфічныя каардынаты:52°44′0″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 27.46667° у. д. / 52.73333; 27.46667Каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 27.46667° у. д. / 52.73333; 27.46667
Старобін на мапе Беларусі ±
Старобін
Старобін
Старобін
Старобін
Старобін
Старобін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Старобін — мястэчка гістарычнай Случчыны.

Гісторыя

рэдагаваць
Дэлегаты зьезду, 1925 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Старобін упамінаецца ў ХVІ стагодзьдзі як слабада Слуцкага княства. У розныя часы мясьціна знаходзілася ў валоданьні князёў Алелькавічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Гагенлёэ.

У 1654 годзе Старобін атрымаў права на штотыднёвы торг і 4 штогадовыя кірмашы, пад 1680 годам ён ўпамінаецца як мястэчка Наваградзкага ваяводзтва. У 1791 годзе мястэчка стала цэнтрам воласьці Случарэцкага павету.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Старобін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце Менскай губэрні. З 1863 году тут працавала народная вучэльня і паштовая станцыя. На 1886 год у мястэчку было 62 двары, валасная ўправа, 2 царквы, школа, 3 юдэйскія школы, піваварня, 2 крамы. У канцы ХІХ стагодзьдзя ў Старобіне было 108 дамоў, 724 жыхары[2].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Старобін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Старобін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. З 17 ліпеня 1924 да 25 сьнежня 1962 году мястэчка было цэнтрам аднайменнага раёну. 27 верасьня 1938 году Старобін атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

25 сьнежня 1962 году Старобін увайшоў у склад Любанскага раёну, 7 сакавіка 1965 году — Салігорскага раёну.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
Торфабрыкетны камбінат у Старобіне
  • XIX стагодзьдзе: 1846 год — 469 чал. дарослага насельніцтва; 1886 год — 496 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 3,9 тыс. чал.; 2000 год — 5,8 тыс. чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 6 тыс. чал.[4]; 2006 год — 6 тыс. чал.[5]; 2009 год — 5568 чал.[6] (перапіс); 2010 год — 5600 чал.[7]; 2013 — 5755 чал.; 2016 год — 6055 чал.[8]; 2017 год — 6175 чал.[9]; 2018 год — 6287 чал.[1]

Адукацыя

рэдагаваць

У Старобіне працуюць гімназія, музычная школа, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць паліклініка і лякарня.

Культура

рэдагаваць

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры.

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы паліўнай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Могілкі юдэйскія
  • Помнікі: мэмарыяльны комплекс савецкім ваярам, партызанам і землякам; помнік на магіле Героя Савецкага Саюзу Д. Гуляева.
  • Царква Сьвятога Мікалая (1859)

Крыніцы

рэдагаваць
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Jelski A. Starobin // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 246.
  3. ^ Рамановіч З. Старобін // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 411.
  4. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 161.
  5. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  6. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения по Республике Беларусь, областям и г. Минску (тысяч человек) на 1 января 2010 года (рас.)
  8. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць