Рамэлю Люкаку

бэльгійскі футбаліст

Рамэ́лю Мэна́ма Люка́ку (па-француску: Romelu Menama Lukaku; нарадзіўся 13 траўня 1993 году, Антвэрпэн, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Рома» (у арэндзе з «Чэлсі») і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.

Рамэлю Люкаку
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся13 траўня 1993(1993-05-13)[1][2] (30 гадоў)
Рост191 см[3]
Вага101 кг
Пазыцыянападнік
Клюбная інфармацыя
КлюбРома
Нумар90
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2009—2011
2011—2014
2012—2013
2013—2014
2014—2017
2017—2019
2019—2021
2021—
2022—2023
2023—
Андэрлехт
Чэлсі
Ўэст Бромўіч Альбіён (арэнда)
Эвэртан (арэнда)
Эвэртан
Манчэстэр Юнайтэд
Інтэрнацыянале
Чэлсі
Інтэрнацыянале (арэнда)
Рома (арэнда)
73 (33)
10 (0)
35 (17)
31 (15)
110 (53)
66 (28)
72 (47)
26 (8)
25 (10)
25 (10)
Зборныя
2010—Бэльгія113 (83)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Рамэлю Люкаку (2012 год)

Калі Люкаку споўнілася 16 гадоў 13 траўня 2009 году, ён падпісаў прафэсійны кантракт з «Андэрлехтам» да 2012 году[4]. Праз 11 дзён ён дэбютаваў у чэмпіянаце Бэльгіі матчам 24 траўня супраць «Стандарду», выйшаўшы на 69-й хвіліне замест абаронцы Віктара Бэрнардэса[5]. «Андэрлехт» прайграў матч зь лікам 1:0.

На наступны сэзон Рамэлю стаў гульцом асноўнага складу, забіўшы свой ​​першы гол на высокім узроўні ў матчы супраць «Зюльтэ-Варэгему» на 89-й хвіліне. Усяго за сэзон Про Лігі 2009—2010 гадоў Рамэлю забіў 15 галоў і яшчэ 4 у матчах Лігі Эўропы.

У жніўні 2011 году Люкаку далучыўся да ангельскага «Чэлсі». Лёнданскі клюб выкупіў трансфэр гульца за 12 млн эўра. Люкаку атрымаў 18 нумар і падпісаў кантракт на пяць гадоў. Дэбютаваў у хатнім матчы супраць «Норыдж Сіці» (2:1) на 83-й хвіліне, выйшаўшы на замену Фэрнанда Торэсу[6].

Аднак замацавацца футбаліст у «Чэлсі» ня здолеў, таму некалькі гадоў праводзіў у арэндах у іншых ангельскіх клюбах. 30 ліпеня 2014 году «Эвэртан» абвесьціў пра падпісаньне зь Люкаку пяцігадовага кантракту. Сума трансфэру склала 28 млн фунтаў. У 2019 годзе перайшоў у клюб «Інтэрнацыянале Мілян»[7].

Міжнародная рэдагаваць

24 лютага 2010 году Люкаку дэбютаваў у складзе зборнай Бэльгіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі[8]. 17 лістапада 2010 году адзначыўся першымі двума галамі ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі.

Дасягненьні рэдагаваць

«Андэрлехт»:

«Чэлсі»:

«Інтэрнацыянале»:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць