Прэзыдэнт Грузіі

(Перанакіравана з «Прэзыдэнтка Грузіі»)

Прэзыдэ́нт Гру́зіі — паводле Канстытуцыі Грузіі[1], кіраўнік дзяржавы і выканаўчай улады, Вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі, найвышэйшы прадстаўнік Грузіі пры зьнешніх стасунках; вызначае яе ўнутраную і зьнешнюю палітыку, забясьпечвае еднасьць і цэласнасьць краіны і працу дзяржаўных і ўсіх астатніх органаў.

Абіраецца шляхам усенароднага галасаваньня тэрмінам на пяць рокаў. Адна і тая самая асоба можа быць абраная прэзыдэнтам толькі два тэрміны запар.

Мінуўшчына

рэдагаваць

6 траўня 1991 року, пасьля атрыманьня Грузіяй незалежнасьці ад СССР, адбыліся першыя прэзыдэнцкія выбары, на якіх прэзыдэнтам Грузіі абраны Зьвіяд Гамсахурдыя.

У сьнежні 1991 — студзені 1992 рокаў у краіне адбыўся вайсковы пераварот. Запрошаны яго арганізатарамі на пост кіраўніка Грузіі Эдуард Шэварнадзэ заняў пасаду кіраўніка Дзяржаўнай рады рэспублікі, пост прэзыдэнта заставаўся вакантным. Толькі 5 лістапада 1995 року прайшлі выбары, на якіх Шэварнадзэ быў абраны прэзыдэнтам, пераабраны 9 красавіка 2000 року. У выніку «рэвалюцыі ружаў» Шэварнадзэ быў вымушаны пакінуць свой пост.

4 студзеня 2004 року прэзыдэнтам Грузіі быў абраны Міхаіл Саакашвілі. Пасьля разгону масавых акцыяў пратэсту апазыцыі ў лістападзе 2007 року ён быў вымушаны скласьці зь сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта, абвясьціўшчы датэрміновыя выбары, якія адбыліся 5 студзеня 2008 року. На іх Саакашвілі ізноў быў абраны прэзыдэнтам.

Сьпіс прэзыдэнтаў Грузіі

рэдагаваць
ПрэзыдэнтФатаздымакПачатак паўнамоцтваўСканчэньне паўнамоцтваўЗаўвагі
1Зьвіяд Гамсахурдыя 14 красавіка 19916 студзеня 1992
2Эдуард Шэварнадзэ 25 лістапада 199523 лістапада 2003Фактычна кіраваў краінаю з 10 сакавіка 1992
Ніно Бурджанадзэ 23 лістапада 200325 студзеня 2004Часова выконвала абавязкі прэзыдэнта
3Міхаіл Саакашвілі 25 студзеня 200425 лістапада 2007
Ніно Бурджанадзэ 25 лістапада 200720 студзеня 2008Часова выконвала абавязкі прэзыдэнта
Міхаіл Саакашвілі 20 студзеня 200817 лістапада 2013
4Георгі Маргвелашвілі 17 лістапада 2013

Крыніцы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць