Майкл Дуглас

амэрыканскі актор і прадусар

Майкл Керк Ду́глас (па-ангельску: Michael Kirk Douglas; нарадзіўся 5 верасьня 1944, Нью-Брансўік, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі кінаактор і прадусар беларускага паходжаньня[2].

Майкл Дуглас
Michael Kirk Douglas
Майкл Дуглас, студзень 1997
Імя пры нараджэньні Майкл Керк Дуглас
Дата нараджэньня 5 верасьня 1944
Месца нараджэньня Нью-Брансўік, Нью-Джэрзі, ЗША
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Занятак актор і прадусар
Навуковая сфэра кантроль за абарачэньнем зброі[d], акторства[d][1] і кінавытворчасьць[d][1]
Месца працы
Гады дзейнасьці 1966
Бацька Керк Дуглас
Маці Даяна Дуглас[d]
Дзеці Кэмэран Дуглас, Carys Zeta Douglas[d] і Dylan Douglas[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000140

Раньняе жыцьцё рэдагаваць

Сын актора Керка Дугласа й бэрмудзкае акторкі Даяны Дыл, дачкі палкоўніка Томаса Мэлвіла Дыла (генэральны пракурор Бэрмудзкіх абтокаў і афіцэр Бэрмудзкае Народнае Артылерыі) і Рут Рапальі Нэйльсан. Скончыў прэстыжную Іґлбрукскую Школу ў Дырфілдзе, Масачусэтс, і Чоэт Розмэры Гол у Ўолінґфордзе, Канэктыкут. У 1968 скончыў Каліфарнійскі Ўнівэрсытэт у Санта-Барбары.

Кар’ера рэдагаваць

Хуткаму кар’ернаму росту паспрыяла слава бацькі. Першым ягоным посьпехам стаў сэрыял «Вуліцы Сан-Фрацыска», што ішоў у 19721976. У 1975 ён як прадусар атрымаў «Оскар» за фільм «Палёт па-над гняздом зязюлі». Аднак неўзабаве пачаўся спад кар’еры, што скончыўся толькі ў 1984, калі Дуглас зьняўся ў фільме «Раман з камнем».

Сусьветна вядомым ён стаў дзякуючы фільму «Ракавая жарсьць», што выйшаў на экраны ў 1987. У 1988 ён атрымаў чарговага «Оскара», на гэты раз за ролю Ґордана Ґека ў фільме «Ўол-Стрыт». Аднак найбольшую славу яму прынёс фільм «Асноўны інстыкт», дзе ён зьняўся разам з Шэран Стоўн. За гэтае кіно Дуглас у 1998 атрымаў Крыштальны Глёбус на Міжнародным Кінафэсьце ў Карлавых Варах.

Нягледзячы на правал фільму «Усялякае ў сям’і» (2003), пасьля якога Дуглас тры гады не зьяўляўся на экране, ён застаецца адным з найбольш папулярных актораў ЗША.

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

20 сакавіка 1977 Майкл Дуглас ажаніўся з Дайэндрай Люкер. 13 сьнежня 1978 году ў іх нарадзіўся сын Кэмэран. У 2000 Майкл і Дайэндра разьвяліся, і 18 лістапада 2000 Дуглас ажаніўся з валійскай акторкай Кэтрын Зэтай Джонс, ад якой мае двух дзяцей: сына Дыляна Майкла (нарадзіўся 8 жніўня 2000) і дачку Кэрыс Зэту (нарадзілася 20 красавіка 2003).

Майкл Дуглас — прыхільнік ядзернага разбраеньня. Ён уваходзіць у кіраўніцтва Фонду Рала, які выступае супроць біялягічнае, хімічнае й ядзернае зброі. У 1998 стаў Паслом Міру ААН. Дуглас зьяўляецца заўзятым прыхільнікам і спонсарам Дэмакратычнае Партыі.

Фільмаграфія рэдагаваць

ГодФільмРоляЗаўвагі
1966Адкінь гіганцкі ценькіроўца джыпу
1969Дзе Джэк?
Вітаю, герой!Карл Дыксан
1970Эдам а шостай раніцыЭдама Ґэйнса
1971Калі тэлефануе Майкл
БэлькаДжэры
1972Напалеон і СамантаДэні
19721976Вуліцы Сан-Францыска (тэлесэрыял)інспэктар Стыў Келер
1975Палёт над гняздом зязюліпрадусар, «Оскар» за найлепшы фільм
1978Комадоктар Марк Бэлоўз
1979Кітайскі сындромРычард Адамс(таксама й прадусар)
БегМайкла Андропаліса
1980Цяпер мая чаргаБэн Льюін
1983Зорная палатавярхоўны судзьдзя Стывэн Гардын
1984Раман з камнемДжэк Колтан(таксама й прадусар)
1985Жамчужына НілуДжэк Колтан(таксама й прадусар)
Кардэбалет (па-ангельску: A Chorus Line)Зак
1987Ракавая жарсьцьДэна Ґалаґер
Ўол-стрытҐордан Ґека«Оскар» за найлепшую галоўную мужчынскую ролю
1989Чорны дожджНік Конклін
Вайна РоўзаўОлівэр Роўз
1992Олівэр Стоўн (па-ангельску: Oliver Stone: Inside Out)у ролі самога сябе(дакумэнтальны)
Сьвятло ў цемрыЭд Лілэнд
Асноўны інстынктНік Карэн
1993Зь мяне хопіць (па-ангельску: Falling Down)Ўільям Фостэр
1994ВыкрыцьцёТом Сэндэрс
1995Амэрыканскі прэзыдэнтпрэзыдэнт Эндру Шэфэрд
1996Прывід і цемраЧарльз Рэмінґтан (таксама й выканаўчы прадусар)
1997ГульняНікаляс ван Ортан
1998Ідэальнае забойстваСтывэн Тэйлар
1999Ведай Бруса (па-ангельску: Get Bruce)у ролі самога сябе(дакумэнтальны)
Аднойчы ў верасьніу ролі апавядальніка(дакумэнтальны)
2000Вундэркіндыпрафэсар Ґрэйды Трып
ТрафікРобэрт Ўэйкфільд
2001Адна ноч у МакКуласп. Бурмайстр(таксама й прадусар)
У пошуках міруу ролі апавядальніка(дакумэнтальны)
Не кажы ні словаНэтан Конрад
2003Прамы загаду ролі апавядальніка(дакумэнтальны)
У сям’і ўсё можа здарыццаАлекс Ґромбэрґ
СваякіСтыў Тобіяс
2004Скажы ім, хто тыу ролі апавядальніка(дакумэнтальны)
Цудоўная краінау ролі апавядальніка(дакумэнтальны — на аснове матэрыялу зь фільма «Ўол-Стрыт»)
2006ВартаўнікПіт Ґарысан(таксама й прадусар)
Я, ты й Дзюпрысп. Томпсан
Паездка з гары МорґанЛайман Фэльт
2007Кароль КаліфорнііЧарлі (таксама супрадусар)
МэханікКевін Бішап
2009Прывіды былых сябровакдзядзька Ўэйн
Па той бок разумнага сумневуMark Hunter
Адзінокі мужчынаБэн
2010Ўол-стрыт 2: грошы ніколі ня спяцьҐордан Ґека
2012HaywireAlex Coblenz
2013Behind the CandelabraWladziu Valentino Liberaceтф.
Last VegasBilly
2014Rolloverрыхтуецца
We Have Always Lived in the Castleрыхтуецца
The ReachMadecрыхтуецца
And So It Goesрыхтуецца
?Racing the Monsoon (па-ангельску: Асядлаўшы мусон)анансаваны ў 2006 годзе

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць