Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы

Літарату́рная прэ́мія імя́ Я́нкі Купа́лы — форма дзяржаўнага заахвочваньня стварэньня высокамастацкіх паэтычных і драматургічных твораў на беларускай мове.

Прысуджаецца за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік вершаў, паэму, мнагаактавую п’есу пісьменьніка Беларусі, якія былі апублікаваныя ў нацыянальным друку або пастаўленыя ў адным з тэатраў у тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадзкае прызнаньне.

Заснаваная пастановай Савету Міністраў БССР у 1957 годзе. У 1959 годзе ўстаноўленыя дзьве літаратурныя прэміі імя Янкі Купалы. У 1965 годзе прэміі нададзены статус дзяржаўнай: Дзяржаўная прэмія БССР (з 1991 году — Рэспублікі Беларусь) імя Янкі Купалы[1].

----
Год прысуджэньня  Ляўрэат  За якія творы прысуджана прэмія
1959 Пімен Панчанка паэма «Патрыятычная песьня»
1959 Максім Танк зборнік вершаў «Сьлед бліскавіцы» [2]
1962 Уладзімер Дубоўка кніга паэзіі «Палеская рапсодыя»[3]
1962 Андрэй Макаёнак камэдыя «Лявоніха на арбіце»
1963 Мікола Аўрамчык зборнік вершаў «Сустрэча былых канагонаў» [4]
1964 Анатоль Вялюгін паэма «Вецер з Волгі»
1964 Сяргей Дзяргай зборнік вершаў і паэмаў «Чатыры стыхіі»
1964 Кастусь Кірэенка кніга «Смага»
1966 Максім Танк зборнік вершаў «Мой хлеб надзённы» [5]
1968 Пімен Панчанка зборнік вершаў «Пры сьвятле маланак»
1968 Аляксей Пысін кніга паэзіі «Твае далоні»
1969 Пятрусь Броўка паэма «Заўсёды з Леніным», кніга вершаў «Між чырвоных рабін»[6]
1970 Аркадзь Куляшоў пераклады паэзіі М. Лермантава, паэмаў «Энеіда» І. Катлярэўскага, «Сьпеў аб Гаяваце» Г. Лангфэла
1972 Кастусь Кірэенка «Кніга ста песень»
1974 Кандрат Крапіва камэдыя «Брама неўміручасьці»
1976 Рыгор Барадулін зборнік вершаў «Рум» і кніга перакладаў выбранай лірыкі Ф. Гарсія Лоркі «Блакітны звон Гранады»
1976 Янка Сіпакоў кніга паэзіі «Веча славянскіх балад»
1980 Генадзь Бураўкін кніга вершаў «Варта вернасьці» [7]
1980 Ніл Гілевіч кніга паэзіі «У добрай згодзе» і перакладчыцкая дзейнасьць[8]
1982 Васіль Зуёнак паэма «Маўчаньне травы»
1982 Язэп Семяжон пераклад паэмы М. Гусоўскага «Песьня пра зубра»
1984 Данута Бічэль-Загнетава зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож» [9]
1984 Пятрусь Макаль кніга паэзіі «Смак яблыка»
1986 Яўгенія Янішчыц кніга лірыкі «Пара любові і жалю» [10]
1988 Міхась Стральцоў кніга вершаў «Мой сьвеце ясны»
1990 Алесь Разанаў кніга паэзіі «Вастрыё стралы»
1992 Сяргей Законьнікаў кніга паэзіі «Чорная быль»
1992 Алесь Звонак кніга паэзіі «Сьветлацені»
1994 Раіса Баравікова кніга паэзіі «Люстэрка для самотнай»
1998 Мікола Мятліцкі кніга вершаў «Бабчын: Кніга жыцьця»
1998 Уладзімер Някляеў кніга вершаў і паэмаў «Прошча» [11]
2000 Уладзімер Скарынкін пераклад паэмы Дантэ Аліг’еры «Боская камэдыя»
----

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць