Луна-2

савецкая міжплянэтная аўтаматычная станцыя, якая першай высадзілася на Месяцы

«Луна-2» — першая савецкая аўтаматычная міжплянэтная станцыя (АМС), першы ў сьвеце апарат, дасягнуўшы паверхні Месяца. Гэта другі з апаратаў савецкай касьмічнай праграмы «Луна».

6 верасьня 1959 году зьдзейсьнена спроба запуску аўтаматычнай станцыі «Луна-2» у бок Месяца. Але спрацаваўшая аўтаматыка спыніла падрыхтоўку ракета-носьбіту Ўсход-Л да запуску. Ракета-носьбіт быў зьняты са стартавага стала й адпраўлены на тэхнічную пазыцыю. 12 верасьня 1959 году быў зроблены пасьпяховы пуск ракета-носьбіту «Усход-Л», які вывеў на траекторыю палёту да Месяца АМС «Луна-2». 14 верасьня 1959 году станцыя «Луна-2» упершыню ў сьвеце дасягнула паверхні Месяца ў раёне Мора Выразнасьці каля кратэраў Арыстыд, Архімэд і Аўталік. На паверхню Месяца дастаўлены вымпел з выявай герба СССР.

Апарат ня меў уласнай рухальнай устаноўкі. З навуковага абсталяваньня на ім былі зьмешчаны сцынтыляцыйныя лічыльнікі, лічыльнікі Гейгера, магнітамэтры, дэтэктары мікрамэтэарытаў. Адным з асноўных навуковых дасягненьняў місіі было прамое вымярэньне сонечнага ветру.

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПудждэмонСпэцыяльныя:Апошнія зьменыСпэцыяльныя:ПошукДругая сусьветная вайнаВікіпэдыя:ФорумЛязьбійская парнаграфіяВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціВасіль БыкаўВікіпэдыяВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюСтакгольмДапамога:ЗьместБеларусьПарнаграфія ў БеларусіМадагаскар (мультфільм)Марат МаркаўВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхЛацінкаЎІван ЧыгрынаўПарнафільм у ФранцыіПошукавая аптымізацыяЧэмпіянат Эўропы па футболе 2024 годуБеларускі клясычны правапісВікіпэдыя:Абраныя артыкулыБанкухаБісэксуальная парнаграфіяВікіпэдыя:СуполкаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРЛаскаценьКунілінгусКубак Амэрыкі па футболе 2024 годуВікіпэдыя:Як стварыць новы артыкулКупальлеКатэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі, дзе ігнаруюцца назвы для адлюстраваньняПастава 69