Выбары ў Эўрапарлямэнт 2014 году

Вы́бары ў Эўрапе́йскі парля́мэнт 2014 году — восьмыя па ліку выбары дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту, што адбываліся ва ўсіх краінах Эўрапейскага Зьвязу з 22 па 25 траўня 2014 року. Гэта першыя выбары, у якіх партыя з найбольшай колькасьцю галасоў зможа дэлегаваць кандыдата на пост прэзыдэнта Эўракамісіі. Сярод іх — Жан-Клёд Юнкер ад Эўрапейскай народнай партыі, Мартын Шульц ад Партыі эўрапейскіх сацыялістаў, Гі Вэргафстат ад Альянсу лібэралаў і дэмакратаў за Эўропу, Ска Кельлер і Жазэ Бавэ супольна ад Эўрапейскай партыі зялёных і Алексыс Цыпрас ад Партыі эўрапейскіх левых.

2009
 Сьцяг краіны або тэрыторыі
2019
Выбары ў Эўрапарлямэнт
22—25 траўня 2014
КандыдатЖан-Клёд ЮнкерМартын ШульцГі Вэргафстат
ПартыяЭўрапейская народная партыяПартыя эўрапейскіх сацыялістаўАльянс лібэралаў і дэмакратаў за Эўропу
Папярэдняя колькасьць месцаў26518484
Кандыдат[[Жазэ Бавэ і Ска Кельлер]]Алексыс Цыпрас
ПартыяЭўрапейская партыя зялёныхАльянс эўрапейскіх кансэрватараў і рэфармістаўЭўрапейскія левыя
Папярэдняя колькасьць месцаў555435
Іншыя кандыдатыЭўропа за свабоду і дэмакратыю (32 мандаты), 27 незалежных дэпутатаў, Пірацкая партыя, Эўрапейская дэмакратычная партыя
Выбары ў Эўрапарлямэнт 2014 году

Выбарчыя акругі Эўразьвязу

Выбары адбываліся ва ўсіх 28 краінах ЭЗ. Першымі галасавалі грамадзяне Вялікай Брытаніі і Нідэрляндаў — 22 траўня. Наступнага дня галасавалі жыхары Ірляндыі. У Чэхіі выбары адбываліся цягам двух дзён 23—24 траўня. 24 траўня яны праходзілі ў Латвіі, Мальце ды Славаччыне. У рэшце краінаў (Аўстрыя, Баўгарыя, Бэльгія, Вугоршчына, Гішпанія, Грэцыя, Данія, Італія, Кіпр, Летува, Люксэмбург, Нямеччына, Партугалія, Польшча, Румынія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Швэцыя ды Эстонія) галасаваньне адбывалася ў нядзелю 25 траўня.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Выбары ў Эўрапарлямэнт 2014 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў