Бохум (футбольны клюб)

нямецкі футбольны клюб

«Бохум» (па-нямецку: Bochum) — нямецкі футбольны клюб з гораду Бохуму. Заснаваны ў 1848 годзе, то бок гэта робіць клюб адным з найстарэйшым спартовым клюбам у сьвеце. Двухразовы фіналіст Кубка Нямеччыны (1968, 1988). На сёньня ў спартовым клюбе «Бохума» налічваюцца 5 тысячаў сябраў. Сябраў уласна футбольнае сэкцыі налічваецца больш за 2,2 тысячаў. Акрамя футболу клюб мае каманды ў іншых відах спорту, як то дружыны па лёгкай атлетыцы, бадмінтоне, баскетболе, танцах, фэхтаваньні, гімнастыцы, гандболе, хакеі на траве, плаваньні, тэнісе, настольным тэнісе і валейболе.

Бохум
Поўная назваVerein für Leibesübungen Bochum 1848 Fußballgemeinschaft eingetragener Verein
Заснаваны1848
ГорадБохум, Нямеччына
СтадыёнРурштадыён
Умяшчальнасьць: 29 299
ЧэмпіянатБундэсьліга
 · 2022—202314 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vfl-bochum.de (ням.)​ (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

«Бохум» лічыцца найстарэйшай спартовай арганізацыяй у сьвеце, бо, як сьцьвярджаецца, датай заснаваньня клюбу лічыцца 26 ліпеня 1848 году, калі у газэце Märkischer Sprecher зьявіўся артыкул з заклікам стварыць гімнастычны клюб. Спартовае таварыства было афіцыйна закладзенае 18 лютага 1849 году, але 28 сьнежня 1852 году дзейнасьць таварыства была забароненая паводле палітычных прычынах, але ўзнавіў сваю дзейнасьць 19 чэрвеня 1860 году. У 1904 годзе клюб быў рэарганізаваны, а футбольная каманда была створаная толькі 31 студзеня 1911 году.

Матч «Бохума» супраць кільскага «Гальштайну» ў 1967 годзе.

У 1919 годзе клюб аб’яднаўся зь яшчэ адным спартовым таварыствам Бохума, але 1 лютага 1924 году аб’яднаны клюб быў падзелены на два. Першы зь іх меў толькі гімнастычны складнік, у той час як іншы ўлучаў усе іншыя віды спорту, як то футбол, лёгкая атлетыка, гандбол, хакей на траве і тэніс[1]. За час панаваньня нацыстаў празь ціск уладаў клюбы зноў узьядналіся, а таксама да іхнага зьліцьця далучыўся бохумскі клюбу «Германія Форвэртс». З Другой сусьветнай вайной «Бохуму» ўсё цяжэй было працягваць свае выступы празь недахоп футбалістаў, цяжкасьці зь пераездамі і зьнішчэньнямі палёў праз бамбардаваньні хаўрусьнікаў антыгітлераўскае кааліцыі.

Не зважаючы на ​​высокі дух змаганьня, які заўсёды пераважаў у камандзе, яна ня здолела дамагчымя найвышэйшых посьпехаў праз прысутнасьць ў Гаўлізе Вэстафаліі моцнага клюбу «Шальке-04», які на той час панаваў у нямецкім футболе. Найлепшым вынікам «Бохума» гэтага часу было 2 месца розыгрышы Гаўлігі сэзону 1938—1939 гадоў. Першыя паваенныя гады дружына спаборнічала ў ніжэйшых дывізіёнах. Толькі ў 1953 годзе «Бохум» дасягнула Абэрлігі Захаду, але затрымацца надоўга там клюб ня здолеў затрымацца. Наступныя гады клюб правёў з розным посьпехам у розных лігах, ажно ад аматарскай да найвышэйшай Абэрлігі. Першым важным дасягненьні гэтага часу сталася трапленьне ў фінал Кубка Нямеччыны 1968 году. У вырашальным матчы «Бохум» саступіў «Кёльну» зь лікам 4:1.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрМануэль Рыман1988
2 АбКрыстыян Гамбоа1989
3 АбДанілу Суарэс1991
4 АбЭрган Машавіч1998
5 АбБэрнарду1995
6 ПАПатрык Остэргаге2000
7 ПАКевін Штэгер1993
8 ПААнтані Лясыльля (капітан)1986
9 НапГансалу Пасіенсія (ар. Сэльта)1994
10 ПАФіліп Фэрштэр1995
11 НапТакума Асана1994
13 ПАЛюкас Дашнэр1998
14 АбТым Ёрман2003
15 АбФэлікс Пасьляк1998
17 ПААгон Элезі2001
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
19 ПАМатуш Бэра1995
20 АбІван Ардзец (ар. Дынама М.)1992
21 БрМіхаэль Эсэр1987
22 НапКрыстафэр Антві-Аджэй1994
23 БрНікляс Тыдэ1999
25 АбМагамэд Тольба2004
26 БрАндрэас Лютэ1987
27 ПАМорыц-Броні Квартэнг1998
29 НапМорыц Брошынскі2000
30 АбМорыц Рэмлінг2001
31 АбКевэн Шлётэрбэк (ар. Фрайбург)1997
32 АбМаксімілян Вітэк1995
33 НапФіліп Гофман1993
41 АбНоа Лёосьлі1997

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ «Historie». VfL Bochum.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць