Шыйная грыўня
упрыгажэнне
Шыйная грыўня — упрыгажэнне накшталт абруча з бронзы, білону, серабра, якое насілі на шыі (па-стараславянску — грыве).
Вядома з 2-га тысячагоддзя да н. э., на тэрыторыі Беларусі з ранняга жалазнега веку, найбольш распаўсюджана ў 9-13 ст. Большасць грывен, выяўленых у Беларусі, знойдзены ў курганах, належаць балтам (Лясная, Казлоўцы, Укля і іншыя). Ёсць і славянскія шыйныя грыўні.
Падзяляюцца на:
- пласціністыя (арнаментаваны косымі крыжыкамі, ромбамі, трохвугольнікамі з насечак і елачак, часта з прымацаванымі трапецападобнымі падвескамі);
- вітыя (з чатырохграннымі, конуса- і петлепадобнымі, пласціністымі, Т-падобнымі канцамі).
Залатыя і сярэбраныя шыйныя грыўні былі адзнакай улады (знойдзены ў 1960-х гг. і 1980 у Казярожскіх рэчавых скарбах).
Літаратура
правіць- Дучыц Л. У. Грыўня шыйная // Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаДарога (фільм, 1954)Карлес ПучдэмонАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesКосмас (філасофія)Багемская рапсодыя (фільм)Калумбія (Місуры)Вестсайдская гісторыя (фільм)Электра (плеяда)Рак (знак задыяка)Вяртанне (фільм, 2006)Журавель (сузор’е)Кубанка (вёска)Махляры (фільм, 1955)Актант (сузор’е)Дзевяць месяцаў (фільм, 1995)Забіць перасмешніка (фільм, 1962)Бодыль (прэмія)Паляўнічыя за прывідамі (фільм, 1984)Валерый Станіслававіч МянжынскіЗорная брама (фільм)Ззянне (фільм, 1980)Дарога (значэнні)Мадонна (спявачка)Голуб (сузор’е)Рак (сузор’е)Тарзан (мультфільм)Вікіпедыя:ФорумДругая сусветная вайнаМарат Сяргеевіч МаркаўВасіль БыкаўВікіпедыяЧэмпіянат Еўропы па футболе 2024УННВУладзімір Пятровіч БутрамееўSpecial:SearchKufar.byБеларусь