Шахтавая пускавая ўстаноўка
Шахтавая пускавая ўстаноўка (ШПУ) — стацыянарная ракетная пускавая ўстаноўка ў шахтавым забудаванні, то бок знаходзіцца ў грунце і прызначана для размяшчэння ракеты з трыманнем патрабаванняў тэмпературна-вільготнаснага рэжыму для падтрымання яе працяглы час гатовай да пуску.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/Lithuania_Plokstine_missile_base_1.jpg/300px-Lithuania_Plokstine_missile_base_1.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cb/Minuteman_II_in_silo_1980.jpg/300px-Minuteman_II_in_silo_1980.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/97/Titan2_color_silo.jpg/300px-Titan2_color_silo.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/39/Peacekeeper_missile.jpg/300px-Peacekeeper_missile.jpg)
ШПУ выкарыстоўваюцца ў асноўным для пуску балістычных ракет стратэгічнага прызначэння. Гэты тып аб'екта можа забяспечыць пэўную абарону для ракеты, і ракета можа быць запушчана даволі хутка.
Гісторыя з'яўлення
правіцьПачалі ўжываць ШПУ ў 1960-я гады. Тады, падчас Халоднай вайны, Савецкі Саюз і Злучаныя Штаты пачалі ствараць ракетныя пускавыя ўстаноўкі, каб гарантаваць, што іх міжкантынентальныя балістычныя ракеты не будуць знішчаны іншым бокам. Такі тып пуска ракет забяспечваў пэўную абарону для ракеты, і ракета магла быць запушчана нават ва ўмовах баявых дзеянняў з прымяненнем ядзернай зброі.
Недахопы
правіцьПраз безперапыннае паляпшэнне трапнасці ракет, шахтавы ракетны бункер лёгка выяўляецца і знішчаецца праз свае фіксаванае размяшчэнне.