Царква Скальцы

Царква дэльі Скальцы або Санта Марыя дзі Назарэт (італ.: degli Scalzi) — царква ў Венецыі, у раёне Канарэджа, пабудавана 1660-1689 гады. Галоўны - заходні - фасад выходзіць на Гранд-канал, ля моста Скальцы за чыгуначным вакзалам.

Каталіцкая царква
Царква дэльі Скальцы
degli Scalzi
45°26′28,25″ пн. ш. 12°19′19,73″ у. д.HGЯO
Краіна Італія
ГорадВенецыя
КанфесіяРымска-каталіцкая царква
ЕпархіяПатрыярхат Венецыі[d]
Архітэктурны стыльархітэктура італьянскага барока[d]
АрхітэктарБальдасарэ Лангена
Дата заснавання1672
Будаўніцтва16601689 гады
Матэрыялцэгла
Сайтcentroscalzi.it
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Heinrich Meyring

Атрымала сваю назву ад імя «басаногіх» (італ. scalzi) кармеліцкіх манахаў, якія заснавалі яе ў XVII стагоддзі. Будаўніцтва было даручана Бальдасарэ Лангена ў сярэдзіне XVII стагоддзя і зацягнулася на 35 гадоў. Пазней Джузэпэ Сардзі выканаў работы па фасадзе, а скляпенні капэл у 1743-44 гадах былі распісаны Цьепола.

У 1915 годзе ў царкву трапіла бомба, выпушчаная аўстрыйскімі войскамі. Бомба разбурыла дах і знішчыла фрэску Цьепола.

У царкве быў пахаваны апошні дож Венецыі Ладавіка Манін.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Marcello Brusegan, Le chiese di Venezia, Ed. Newton Compton 2008
  • Laura Facchin, Bernardo Falconi (notizie dal 1651 al 1696), in G. Mollisi (a cura di), Svizzeri a Venezia nella storia nell'arte nella cultura nell'economia dalla metà del Quattrocento ad oggi, Arte&Storia, a. 8, n. 40, Editrice Ticino Management S.A., Lugano, settembre-ottobre 2008, 206-215.

Спасылкі правіць